27 ноября 2021, суббота23:20

Культура

Галасуем за верш пра каханне Ірыны Ляшкевіч

2 февраля 2018, 10:17

“Зберажы мяне, любы, і наша каханне”, - гэта радкі з верша нашай зямлячкі, якая прыймае удзел у паэтычнай гульні.

Да ўдзелу ў паэтычнай гульні пад назвай “Верш пра каханне: конкурс на прызы “Амерыканкі” запрашаюць кніжная серыя “Амерыканка”, Майстэрня “Незалежнасці 43”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” .

Па ўмовах удзелу, патрэбна размясціць у якасці каментара да паста ў Фэйсбуку адзін свой верш на тэму кахання, а затым распаўсюдзіць гэты пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Для гэтага перайдзіце спачатку па спасылцы.

Сярод удзельнікаў конкурсу і паэтка са Століншчыны Ірына Ляшкевіч. Нарадзілася яна ў вёсцы Мачуль, дзе жыве і цяпер. Зараз працуе ў Мачульскай базавай школа, з’яўляецца кіраўніком узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору  “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору.

З 2004 года Ірына Ляшкевіч – член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе творы з’яўляліся і з’яўляюцца на старонках абласных і рэспубліканскіх газет і часопісаў. І зараз яна таксама прымае ўдзел у конкурсе.

Друкуем верш Ірыны Ляшкевіч, які ўдзельнічае ў конкурсе.

Развітаецца травень калінаю белай,
І растане ў ружовай вячэрняй зары.
Да пляча прыхінуся дзяўчынкай нясмелай-
Ты ў шчаслівае лета мяне забяры.
Забяры мяне ў росы, грыбныя світанні,
У шумлівыя ліўні пад свой парасон.
Зберажы мяне, любы, і наша каханне,
Зберажы гэты лёсам расквечаны со
н…

Верш Ірыны Ляшкевіч з’яўляецца фаварытам конкурсу. Каб падтрымаць яго ці верш іншага аўтара, патрэбна паставіць лайк пад абраным вершам, знайшоўшы яго ў каментарыях па гэтай спасылцы.

Як адзначаюць арганізатары конкурсу, пераможцаў вызначаць адначасова паэтычным журы і народным галасаваннем. Перамога ў народным галасаванні будзе аддадзена аўтарам тых вершаў, пад якімі збярэцца найбольш лайкаў. Паэтычнае журы вызначыць сваіх фаварытаў па рэйтынгавай сістэме. Вынікі конкурсу абвесцяць онлайн 14 лютага (Дзень закаханых/Дзень нараджэння Міхася Стральцова).

Найлепшыя аўтары вершаў пра каханне, вызначаныя журы і народам, выступяць у межах фестывалю Стральцова ў субботу, 17 лютага.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ИЗВЕСТИЯ/Андрей Эрштрем
Фото использовано в качестве иллюстрации, inbusiness.kz
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото с сайта polese.by
Фото используется в качестве иллюстрации / Фото: «Коммерсантъ»
Фото УВД Гомельского облисполкома
Снимок носит иллюстративный характер / Фото со странички в ВК
Скриншот видео

Новости компаний

В стране и мире

Фото: Pixabay

К Земле приближается «потенциально опасный» астероид

К Земле приближается астероид под индексом 163899 2003 SD220. Габариты объекта впечатляют и позволяют отнести его к категории потенциально опасных.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x