25 сентября 2020, пятница21:29

Общество

Гарадная рыхтуецца да Міжнароднага пленэра ганчароў

11 апреля 2018, 10:26

Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна пройдзе ў канцы ліпеня.

Як паведаміў Медиа-Полесью начальнік аддзела ідэалагічнай работы, кльтуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама Васіль Заруба, аб сваім удзеле ў гэтым міжнародным мерапрыемстве заявілі майстры з Беларусі, Польшчы і Расіі. Арганізатары чакаюць, што ў хуткім часе заяўкі паступяць і ад ганчарорў з іншых краін.

– Гасцям пленэра, акрамя наведвання Гарадной і ўдзеле ва ўсіх мерапрыемствах, што адбудуцца ў яго межах,  мы прапануем яшчэ і пазнаёміцца з непаўторнай прыродай Століншчыны і жыццём палешукоў у час экскурсій па раёне, – адзначыў Васіль Заруба.

На пленэр запрашаюць майстроў керамікі, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі вырабу прадметаў дробнай пластыкі  і ганчарства, а таксама тых, хто займаецца адраджэннем і развіццём ганчарнага промыслу. Для ўдзелу ў пленэры майстрам патрэбна падаць заяўку да 1 чэрвеня 2018 года на адрас pottery-2016@tut.by.

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. Па спасылцы можна ўбачыць моманты пленэраў ганчароў у Гарадной у 2016 годзе, у 2014 годзе.

Урачыстае шэсце ганчароў на пленэры ў 2016 годзе

Міжнародны пленэр ганчароў у гэтым годзе супадае са святкаваннем юбілею вёскі. Таму цэлы тыдзень у палескай вёсцы будзе панаваць атмасфера творчасці, дабрыні, шчырых і добрых сустрэч.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Инаугурация Лукашенко

Фото носит иллюстративный характер/ Фото: user-sya-ken.com
Фото иллюстрационное МЧС
Фото minpriroda.gov.by
Фото Брестской епархии
Участники пикета после освобождения с друзьями
Фото из социальных сетей
Фото: tops.gpk.gov.by, gettyimages.com/fotobank.com

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x