27 сентября 2020, воскресенье18:26

Общество

«Газпром» знёс Маскоўскі аўтавакзал, а цяпер шантажуе

4 декабря 2014, 0:30

Мінск і «Газпром» не сышліся ў цане будаўніцтва развязкі каля Нацбібліятэкі.

Праект па будаўніцтве развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава ў Мінску прыпынены. Мінгарвыканкам і «Газпром», за кошт якіх на парытэтнай аснове павінна было фінансавацца ўзвядзенне дадзенага аб'екта, разышліся ў поглядах на кошт развязкі. Інфармацыю пра гэта TUT.BY паведамілі некалькі інфармаваных крыніц.

Нагадаем, што нагрузка па ўзвядзенню шматузроўневай транспартнай развязкі недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі легла на «Газпром». Гэта была «нагрузка» да абавязацельстваў з прычыны будаўніцтва офіса расійскай газавай манаполіі на месцы аўтавакзала «Маскоўскі». Па ўмовах інвестыцыйнай дамовы, расійская кампанія абавязалася пералічыць у бюджэт Мінска грашовыя сродкі ў памеры 50% каштарыснага кошту будаўніцтва развязкі. Астатняя частка клалася на плечы гарадской казны. У дамове канкрэтная сума не прапісаная, сцвярджае крыніца, знаёмая з рэалізацыяй праекта, «бакі дамовіліся на партнёрскіх (чытай парытэтных) падставах прафінансаваць аб'ект».

Паводле інфармацыі крыніц, нядаўна заказчык будаўніцтва развязкі «Гардарбуд» накіраваў ліст у інстытут «Мінскінжпраект» з просьбай прыпыніць праектныя работы па развязцы. Прычына — нібыта адсутнасць фінансавання.

«Сродкі на ўзвядзенне развязкі ўжо даўно пералічаныя. «Газпром» выканаў інвестыцыйныя абавязацельствы перад горадам яшчэ ў мінулым годзе», — сказалі ў «Газпром трансгаз Беларусь».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, раней кошт развязкі ацэньваўся ў раёне 60 млн даляраў. Зыходзячы з гэтай сумы расійскі газавы манапаліст і вырабіў разлікі. У кампаніі «Газпром трансгаз Беларусь» не змаглі назваць суму, якую пералічылі ў бюджэт Мінска на будаўніцтва пуцеправода.

З цягам часу прагнозны кошт вырас да 126.300.000 даляраў. Да заканчэння будаўніцтва гэтая лічба можа змяніцца, заявіў AUTO.TUT.BY 22 кастрычніка дырэктар «Гордарбуда» Міхаіл Глушакоў. Цяпер Глушакоў адмовіўся ад каментароў.

Атрымліваецца, што кошт узрос амаль у 2 разы, што не магло не насцярожыць нават такога заможнага інвестара, як «Газпром»,

расказала інфармаваная крыніца. Яна сцвярджае, што падрадчык аб'екта «Трэст № 15 «Спецбуд» выставіў дадатковыя ўмовы, якія раней не фігуравалі ў праекце збудавання». У «Трэсце № 15 «Спецбуд» атрымаць каментар не ўдалося.

У «Газпроме» былі здзіўлены ўзрослым коштам работ і запатрабавалі правесці незалежную экспертызу. Такім чынам, праект спыніўся. «Знайсці дадаткова 100 млн даляраў праблематычна не толькі для Мінгарвыканкама, але і для «Газпрома», які перажывае сёння не лепшыя часы», — сказаў суразмоўца TUT.BY. «Сітуацыя ў свеце можа прымусіць расійскую кампанію адкласці рэалізацыю гэтага праекта ў Беларусі», — лічыць крыніца.

У «Газпром трансгаз Беларусь» заявілі, што «падрыхтоўчыя працы па ўзвядзенні шматфункцыянальнага комплексу ідуць па плане».

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Инаугурация Лукашенко

Вадим Беленко / Фото: fcvolna-pinsk.by
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Светлана Куделич. Фото sportbrest.by
Фото носит иллюстративный характер/ Фото: user-sya-ken.com
Фото иллюстрационное МЧС

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x