28 октября 2020, среда06:16

Запись

Гісторыю свайго краю патрэбна ведаць і шанаваць

15 июля 2013, 7:40

Урачыстасці з нагоды 150-годдзя паўстання 1863 года прайшлі ў Столінскім раёне.

Сёлета спаўняецца 150 год з моманту апошняга бою паўстанцаў з царскімі войскамі, які адбыўся на тэрыторыі сучаснай вёскі Калоднае Столінскага раёна.

Летам 1863 года ў ваколіцах маёнтка Калодна быў разбіты паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута.  На гэтым месцы ўсталяваны помнік, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю раёна, і крыж. За парадкам ля гэтага помніка і ля мемарыяльнай дошкі ў гонар Хелены Скірмунт, ураджэнкі маёнтка Калодна, сочаць настаўнікі і вучні мясцовай школы.

З нагоды юбілейнай даты ў гэтым месцы 13 ліпеня сабраліся жыхары вёскі і госці, каб  ускласці кветкі да помніка і прыняць удзел у набажэнстве.

Старшыня Радчыцкага сельскага Савета Любоў Мікалаеўна Курак з Васілём Канстанцінавічам Дабравольскім усклалі да помніка карзіну з кветкамі. Краязнаўца і стараста в.Калоднае Міхаіл Міхайлавіч Карсека звярнуўся да прысутных і зрабіў невялічкі экскурс у гісторыю. Пасля гэтага каталіцкі і ўніяцкі святары  правялі набажэнства на беларускай і польскай мовах.

Адзін з гасцей, спадар Лявон – ініцыятар устаноўкі крыжа ля помніка, прачытаў свой верш пра тое, што Бог чалавеку даў дары (Радзіму, маці, сям’ю), якія неабходна шанаваць.

На мерапрыемстве прысутнічалі і прадстаўнікі з тэлебачання: канал “Белсат”.

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Лисички, квашения, мёд, орехи, фасоль...
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x