3 декабря 2020, четверг07:55

Культура

Год кнігі: вынікі падвялі ў Столінскім раёне

7 декабря 2012, 16:35

Раённае свята “Кніга – восьмы цуд свету” прайшло ў Столінскім ГДК 5 снежня.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні столінскіх школ і гімназіі, навучэнцы Столінскага сельскагаспадарчага ліцэя, іншыя госці.

Вядучыя Іван Ляшкевіч, Вольга Трапец і Таццяна Сімончык распавялі пра ўзнікненне пісьменнасці, гісторыю паходжання кнігі, узгадалі пра юбілеі М.Танка, Я.Коласа, Я.Купалы, а таксама пісьменнікаў са Століншчыны: Л.Данько-Майсюка, Г.Марчука і Л.Глушакова.

Гучалі песні і тэатралізаваныя замалёўкі ў выкананні ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”, ансамбля танца “Рэха”, драматычнага тэатра “Пагарынне”, дзіцячага хору, а таксама салістаў Ніны Комік, Валянціны Сень, Фёдара Зарубы.

Дырэктар Столінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Іванаўна Неўдах, падводзячы вынікі, ўзнагародзіла сям’ю, якая больш за ўсіх прачытала кніг з бібліятэк, — Пучынскую Алену з сынам Раманам, а таксама паэтэсу Ларысу Вырко.

На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя кнігі-альбома пра народнага майстра – рэзчыка па дрэве Івана Піліпавіча Супрунчыка “Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка”, падрыхтаванай Вольгай Лабачэўскай. Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото: Александра Дьяченко
Автобусная остановка Лесничество / Фото из группы «Микашевичи – наш родной город»
Фото иллюстрационное, planetabelarus.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: bobr.by
Дмитрий Черноокий демонстрирует работы своих дочерей-школьниц
Дина Грушевская со своим творением
Участники пикета после освобождения из ИВС в кругу друзей. Сергей Сахвон третий справа на снимке
Фото Пинского райисполкома из ВК

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x