24 ноября 2020, вторник23:40

Общество

Год таму не стала журналіста і літаратара Віктара Карповіча (Філатава)

1 сентября 2015, 7:56

Журналісты Лунінецкай філіі ГА «БАЖ», мясцовыя літаратары і краязнаўцы сабраліся разам, каб ўганараваць памяць свайго калегі.

Віктара Пятровіча Карповіча (Філатава, 1954-2014) не стала 1 верасня мінулага года. Хвароба, як гэта бывае, падабралася знянацку.

 


Лунінецкая філія ГА “БАЖ” зацвердзіла дыпломы і прэміі імя Віктара Філатава асобам, што найбольш праявілі сябе ў творчасці за мінулы год. Першыя з гэтых дыпломаў атрымалі літаратар і краязнаўца, аўтар 15 кніг Іван Аляксеевіч Панасюк і маладая журналістка партала «Медиа-Полесье» Вольга Соц.

Іван Панасюк і Вольга Соц прызналіся, што вельмі кранутыя тым, што іх творчыя здабыткі бажаўцы адзначылі высокай узнагародай

Прэмію вырашылі зрабіць штогадовай.

Аляксандр Хаўдзееў і Андрый Сыцін

Вольга Грыдзюшка і Сцяпан Нефідовіч

Успамінамі пра В.Філатава падзяліліся журналісты, літаратары і педагогі. Вольга Грыдзюшка прачытала свой верш, напісаны год назад:
* * *
Адчуваю і боль, і віну:
Не змагла папрасіць прабачэння…
Суцяшае, што ноч не засну —
Буду думаць табе прысвячэнне.
Пры свячэнні тваёй душы
Ўжо з таго, паралельнага свету.
Гаварыў: “Не лянуйся, пішы,
Упрыгожвай часцей газету!”*
Жартаваў, нават крышачку кпіў…
Быў падтрымкай твой светлы гумар.
З дзеясловам кароткім «быў»
Прымірыцца пакуль не магу я…
Нагадаў ты нам доўга жыць,
Каб усё парабіць паспелі
Пры свячэнні тваёй душы
З неба зорнага, Касіяпеі?
(*Ён сапраўды так гаварыў…)
Усе выступоўцы адзначалі дабрыню і інтэлігентнасць Віктара Філатава, ягоны творчы талент, які ўвасобіўся ў амаль дзясятку зборнікаў паэзіі, эсэ і афарызмаў, многіх сотнях газетных публікацый. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да магілы Віктара Філатава на гарадскіх могілках.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото со страницы Виктора Юшкевича в ВК
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото носит иллюстративный характер/ Фото: ktv-ray.ru
Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива ж/д станции Микашевичи
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x