29 октября 2020, четверг09:57

Запись

«Граніт» — у спісе нядобранадзейных прадпрыемстваў

25 ноября 2012, 12:07

Міжнародная арганізацыя працы ўключыла мікашэвіцкае прадпрыемства «Граніт» у спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў - за парушэнні правоў прафсаюзаў. Звольненыя з гэтага прадпрыемства актывісты прафсаюзу дагэтуль шукаюць працы.

Юрыст Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова лічыць уключэнне «Граніту» Міжнароднай арганізацыяй працы ў спіс нядобранадзейных прадпрыемстваў заканамерным:

«У 2004 годзе былі вынесеныя рэкамэндацыі МАП па выпраўленні становішча з правамі незалежных прафсаюзаў. У асноўным гэтыя рэкамэндацыі не выкананыя. Было паседжанне Адміністрацыйнай рады МАП і зноў прыняты вельмі жорсткі дакумэнт па Беларусі. І ёсць наступная вельмі жорсткая мера — гэта 33 параграф Статуту МАП. Паводле яе МАП можа прымаць усялякія меры, нават да таго, каб звярнуцца да іншых краінаў з просьбай аб эканамічным уздзеянні…»

Увядзенне эканамічных санкцый з ініцыятывы Міжнароднай арганізацыі працы, кажа спадарыня Яськова, было аднойчы — у дачыненні да М’янмы. Алена Яськова не выключае, што ў будучыні такі крок можа быць зроблены і адносна Беларусі.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што звольненыя з прадпрыемства актывісты дагэтуль шукаюць працу або ездзяць на заробкі. Уладкавацца на дзяржаўную працу, кажа Алег Стахаевіч, звольненым актывістам досыць праблематычна:

​​«Генадзь Паўлоўскі робіць кіроўцам-міжнароднікам. Віталь Пашэчка ездзіць у Расею… Мікалай Карышаў — у пошуках, пакуль на падпрацоўках. Жонка Анатоля Літвінкі прайшла камісію ў сетку прадуктовых крамаў… Паехала ў Лунінец у аддзел кадраў афармляцца, і яе там „адфутболілі“… Наша дзяржава не зацікаўленая ў людзях, якія маюць сваю пазыцыю, сваю думку».

Алег Стахаевіч кажа, што рабочы рух на «Граніце» пайшоў на спад, а кіраўніцтва прадпрыемства і дагэтуль выклікае сябраў незалежнага прафсаюзу на гутаркі, прапануючы рабочым, каб адмаўляліся плаціць складкі. Многія рабочыя адышлі ад пратэсту пасля таго, як на прадпрыемстве паднялі заробкі, кажа прафсаюзны лідэр.

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото regionavtica.ru
Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru
Лисички, квашения, мёд, орехи, фасоль...
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x