22 сентября 2023, пятница21:20

Культура

Гурт са Століншчыны “Каляжанкі” гастралюе ў Польшчы

17 августа 2023, 18:49

“Каляжанкі”- прыклад сапраўднага жаночага сяброўства і моцнай творчай супольнасці, у аснове якой бязмежная любоў да роднай песні.

Кіраўніца калектыву Ірына Ляшкевіч cтварыла гурт у 2015 годзе, каб захаваць старадаўнія мясцовыя песні, навучыцца іх спяваць па-колішняму.

У рэпертуары гурта абрадавыя і пазаабрадавыя, бяседныя песні з вёскі Мачуль і яе ваколіц, а таксама мясцовыя традыцыйныя танцы, паведаміла Ірына Ляшкевіч на сваёй старонцы ў ФБ,

Як спадарыня Ірына распавядала раней “Медиа-Полесью”, гурт з’явіўся раптоўна:

– Я доўгі час збірала і запісвала ад старэйшых жанчын у вёсцы старадаўнія народныя песні… Аднойчы мне патэлефанавалі з Берасця і спыталі, ці ёсць у нас гурт, які выконвае народныя песні, каб паехаць у Польшчу разам з нашымі берасцейскімі майстрамі народных раместваў і паказаць там амаль ужо забыты пласт спеўнай  культуры. Тады я сказала сабе: час настаў… Хацелася спяваць найбольш прыбліжана да аўтэнтыкі. Таму падбіралі патрэбныя галасы, каб усё сугучна атрымоўвалася. А такога падгалоска, як у Валі Шпакоўскай, у нашых мясцінах наўрад ці знойдзеш.

Фото из архива "Медиа-Полесья"
Фото из архива “Медиа-Полесья”

Наконт назвы Ирына Ляшкевич распавяла:

– Гістарычна мы ўсе належым да шляхты. Ў мінулым  нашых продкаў знайшлі такое цікавае слова  як “каляжанкі”, што  азначае – сяброўкі з агульнымі інтарэсамі.

17 жніўня гурт сустракалі ў Беластоку, а 18 жніўня – выступленне адбудзецца ў Познані.

Зараз былая настаўніца са Столінскага раёну жыве і працуе ў Польшчы.

Новости по теме

Гэты вучэбны год Ірына Ляшкевіч распачала ў дзіцячай установе не ў Беларусі. Фото па тэксце – з асабістага архіва гераіні

Полешуки

Ірына Ляшкевіч, якая 30 гадоў настаўнічала на Століншчыне, працаўладкавалася ў Польшчы: «Ніхто дакладна не ведае, якія ў гісторыі на нас планы»

Ірына Ляшкевіч – вядомая на Палессі творчая асоба: музыка, паэтка, выканаўца народных песень. Усё жыццё працавала ў школе ў роднай вёсцы Мачуль. Але раптам, у немаладым ужо ўзросце, рызыкнула пайсці на перамены… Пра акалічнасці, якія падштурхнулі да гэтага, і не толькі – у інтэрв’ю “Медиа-Полесью”.

Медиа-Полесье

19.09.2022

Культура

«Вас я чакала» – новая кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч

Кніга вершаў «Вас я чакала» выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор». Гэта другі паэтычны зборнік Ірыны Ляшкевіч.

Наталля Базар, Медиа-Полесье

14.09.2018

Культура

Ірына Ляшкевіч: “Вёска – гэта асяродак духоўнага багацця”

Кіраўнік узорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору Столінскага раёна Ірына Ляшкевіч прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі на Віцебшчыне. 

Наталля Базар, Медиа-Полесье

19.12.2017

Все регионы

Фото иллюстрационное
Снимок носит иллюстративный характер
Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото: Reform.by
Фото из соцсетей
Фото: ПСО «Витязь»
Фото использовано в качестве иллюстрации, Пинского райисполкома

В стране и мире

Фото: ТГ-Каналы
Фото использовано в качестве иллюстрации: ru.depositphotos.com
Правнук Якуба Коласа Никита Бруй
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя