6 марта 2021, суббота20:26

Общество

Хопіць баяцца! З гісторыі фальсіфікацый галасоў у Лунінецкім раёне

17 августа 2020, 16:04

Гэту гісторыю распавёў Віталь Каратыш, які мае вялікі досвед удзелу ў выбрачых кампаніях і шмат ведае пра фальсіфікацыі.

Пачынаючы з 2003 года, мне давялося паўдзельнічаць у якасці кандыдата на розных узроўнях — на мясцовых і парламенцкіх выбарах, а на прэзідэнцкіх – быць даверанай асобай.

Віталь Каратыш
Віталь Каратыш

Як і любое вялікае злачынства, выбарчыя фальсіфікацыі пачынаюцца з дробных рэчаў. Хачу сказаць, што на выбарах 15 гадоў таму сумлення ў вачах сябраў камісій было больш. Калі я ў 2008 годзе падыходзіў развітацца з камісіяй, бо мяне забіралі ў войска падчас выбараў, жанчыны з камісіі плакалі і прасілі прабачэння. А чым далей – тым горш. Нават ужо не гучала запаветнае “Ну вы же понимаете…”.

  1. Склад выбарчых камісій

Напачатку мы верылі ў казку пра справядлівыя выбары. Сумленна збіралі подпісы, падавалі заявы, каб трапіць у камісіі. Ніводная заява не была задаволеная. Мы з сябрамі зразумелі, што трапіць у камісію немагчыма. Найбольш баяліся нас падпускаць да падліковых камісій. Хаця чым мы маглі б нашкодзіць?

Адзіным метадам хоць нейкага кантролю за выбарамі засталося назіранне. Але з кожным годам быць назіральнікам на выбарах станавілася ўсё цяжэй.

  1. Датэрміновае галасаванне і каруселі

Напачатку мы нават не разумелі, навошта людзей заганяюць на датэрміновае галасаванне. Прыблізны “план” датэрміновага галасавання – 30% выбаршчыкаў павінна прагаласаваць да дня асноўнага галасавання. Здаецца, гэта не крытычна? Але не забываемся на матэматыку: яўка на выбарах рэдка перакрочвае 60%, таму тыя 30% — гэта ўжо палова галасоў. І ўжо не важна як хто прагаласаваў – старшыня камісіі застаецца увечары сам насам са крыняй і са сваім сумленнем.

Звычайна ўкідваюць не ўсе галасы за патрэбнага кандыдата. Мая версія – яны проста дадаюць пачак “правільных” бюлетэняў.

  1. Спіс выбаршчыкаў

Важны інструмент фальсіфікацый – спіс выбаршчыкаў. Апраўдваючыся абаронай персанальных дадзеных, да яго не даюць нават блізка падыйсці назіральнікам. І вось чаму: частка людзей там увогуле не існуе, частка ніколі не прыходзіць галасаваць і туды можна смела чыркануць подпіс.

А калі камісіі пашанцавала і незалежных назіральнікаў няма на датэрміновым галасаванні, можна смела пакаваць патрэбныя бюлетэні ў скрыню. Вочы баяцца, але рукі робяць.

Многія гатовыя пацвердзіць, што бачылі насупраць свайго прозвішча нечый подпіс, калі прыйшлі галасаваць. Гэта значыць, што сістэма дала збой – на яго яўку не разлічвалі і бюлетэнь ад яго імя ўжо ўкінуты.

  1. Асноўны дзень галасавання

Калі назіральнікі прысутнічаюць ўвесь час і лічаць колькасць людзей, якія увайшлі, махлярскія камісіі выкарыстоўваюць іншыя метады. Напрыклад, карусель. Знаёмыя ці калегі, а то і прафесійныя карусельшчыкі заходзяць каб прагаласаваць. Каб хоць неяк змагацца з гэтым, трэба мець добры зрок і памяць. Заўважыць іх можна па тым, што яны адразу ведаюць да якога століка падыходзіць, стараюцца хутка схапіць бюлетэнь і як мага хутчэй сысці. Мая дзяўчына была назіральнікам і прыкмеціла, як жанчына ўжо 3 раз ішла галасаваць, кожны раз апранаючы іншую вопратку. Мне давялося ўмяшацца, а жанчына ўцякла.

Затым я заўважыў, як прыйшла галасаваць дзяўчынка – яе маці сядзела ў камісіі. Але я памятаў (яшчэ па працы у сельскім клубе), што тая дзяўчынка наўрад ці мае 18 гадоў. Хуценька праверыў яе профіль у сацыяльных сетках і праўда. Ёй было сорамна, а яшчэ больш сорамна павіна быць яе маці – уцягваць дзяцей у падман.

  1. Падлік галасоў

Калі камісіі ўдалося ўкінуць бюлетэні і калі назіральнікі не лічылі колькасць людзей – лічыць галасы можна смела. Нават для паказухі імітаваць справядлівы падлік.

Але калі фальсіфікацыі не ўдаліся, у асноўны дзень прыйшло людзей нашмат больш чым укінутых 30% на датэрміновым – камісіі ідуць на адчайны крок. Любымі метадамі хаваюць падлік галасаў, становяцца спіной, а то і правакуюць незалежнага назіральніка, каб выгнаць з участка.

Да гонару Лунінецкіх супрацоўнікаў міліцыі, у двух выпадках на розных участках калі нашага назіральніка спрабавалі выгнаць – міліцыянт рэагаваў спакойна і адмовіўся ад патрабаванняў старшыні камісіі выгнаць назіральніка.

Бывалі і абсурдныя выпадкі. Вось, напрыклад, кадр з падліку галасоў на ўчастку ў «Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву Лунінецкага райвыканкама» на выбарах у 2012 годзе (фота уверсе). Заўважце, што у асноўнай колькасці бюлетэні складзеныя ўчвэрць. Прорэзь у скрыні маленькая, не згорнуты аркуш паперы проста не пралазіць у шчыліну. А са скрыні выпала роўная пачка паперы. У камісіі спачатку не зразумелі абсурднасць сітуацыі, але калі мой брат пачаў рабіць здымкі – кінуліся камечыць аркушы і спрабаваць прагнаць яго з участка.

З кожным годам інструменты фальсіфікацый станавіліся больш прафесійнымі і жорсткімі. Часам, нават проста не лічылі, агучвалі падрыхтаваную загадзя лічбу. Мне казалі некаторыя сябры камісій, што часам нават іх лічбы з улікам фальсіфікацый не задавальнялі вышэйстаячую камісію, і ім прыходзілася запісваць іншыя і падаваць наверх.

А на гэтых выбарах нават проста назіраць за выбарамі было немагчыма.

Але рана ці позна праўда выходзіць у свет. Я ганаруся тымі людзьмі ў родным Лунінцы, Мікашэвічах і усіх вёсках, хто не пабаяўся не толькі прагаласаваць, але і падтрымаць свой голас. Хопіць ужо баяцца. Мы вартыя лепшага.

Фальсіфікацыі – гэта не проста маніпуляцыі з лічбамі – гэта лёсы людзей і цэлага народа.

 

4.5 8 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Гонять во всю мощь

Фото из архива МП
Гильерме Сантос из Бразилии
Выездное заседание суда. Фото из архива МП
Фотографии предоставлены администрацией Плещицкого детского сада
Фото из архива МП

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x