29 октября 2020, четверг16:11

Культура

Іна Філановіч: “Тэатр для мяне – гэта ўсё. Я жыву толькі ім”

3 марта 2016, 16:42

Больш за 15 гадоў творчая дзейнасць Іны Філановіч цесна звязана з народным драматычным тэатрам “Пагарынне”. Яна – актрыса і рэжысёр гэтай творчай суполкі.

Іна Філановіч нарадзілася ў Давыд-Гарадку, пасля школы паступіла ў Магілёўскае вучылішча культуры. Па размеркаванні працавала ў Магілёўскай вобласці, праз два гады вярнулася Століншчыну. Працаваць пачала ў раённым метадычным цэнтры, а потым перайшла ў Столінскі ГДК. Сяброўства з тэатрам будучы яго рэжысёр пачала з 2000 года. 

У гэтым альбоме сабрана ўся гісторыя тэатра

Гісторыя тэатра бярэ пачатак з 1962 года, калі па ініцыятыве Валянціна Іўковіча была створана агітбрыгада “Веснікі”. У 1974 годзе калектыў атрымаў ганаровае званне – “народны”. У 2006 годзе па рашэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь народны агіттэатар “Веснікі” пераіменавалі ў народны драматычны тэатр “Пагарынне”.

Адна з пачэсных для тэатра ўзнагарод

На працягу 50 гадоў Валянцін Іўковіч быў нязменным кіраўніком калектыву, з 2012 года тэатрам кіравалі Іна Філановіч і Ніна Буткевіч, цяпер рэжысёр – Іна Філановіч.

— Тэатр для мяне – гэта ўсё. Я жыву толькі ім, – кажа Іна Філановіч, гартаючы альбом з фотаздымкамі тэатральных пастановак. – Ні адно свята не праходзіць на Століншчыне без нашых тэатральных пастановак.

Акцёрам тэатра “Пагарынне” быў  Уладзімір Корсак (справа). Зараз ён працуе на выратавальнай станцыі Століна

-У нашай справе важна пастаянная праца, – гаворыць Іна Філановіч. – Гэта праца даволі карпатлівая і напружаная. Вяртаючыся пасля рэпетыцый дамоў, праца не заканчваецца. Так атрымліваецца, што ўся сям’я жыве разам з тэатрам. Мае дзеці Ігар і Уладзіслаў пасля дзіцячага садка і заняткаў у школе бавяць час непадалёку ад сцэны, іншым разам удзельнічаюць у мерапрыемствах.

Уся сям’я жыве разам з тэатрам

Рэпертуар тэатра “Пагарынне” разнастайны: ад сур’ёзных тэатральных пастановак да мініяцюр на шматлікіх мерапрыемствах, што ладзяцца на Століншчыне.

Фрагмент  камедыі “Курорт для зяця”

Пастаноўкі тэатра адбываюцца не толькі на сцэне Дома культуры, але і прадстаўляе сваю творчасць гледачам розных населеных пуктаў раёна.  

Фрагмент камедыі “Буслік супраць Кадука”

Яшчэ Валянцін Іўковіч паставіў спектаклі па матывах п’ес вядомых літаратараў і сцэнарыстаў: “Буслік супраць Кадука”, “Гори, гори, моя звезда”, “Вавілон”, “Познакомимся, или Не такой как все”, “Кашмарны сон, або Як у нас было”, “Одноклассники” і іншыя.  

Сцэна са спектакля “Кашмарны сон, або Як у нас было”

Героі спектакля, які вельмі падабаецца юным гледачам, “Алёша Попович против козней Снежной Королевы”

Апошняя з сур’ёзных пастановак тэатра – вострая сацыяльная драма “Сям’я вурдалака”, прэм’ера якой адбылася на столінскай сцэне 1 снежня 2015 года.

Да кожнага спектакля рыхтуюць афішу. Афіша да камедыі “Одноклассники” з подпісамі акцёраў

Фрагмент камедыі “Одноклассники”

На сённяшні дзень калектыў тэатра складаецца з рэжысёра і дзесяці акцёраў: Віталь Калавур, Дзмітрый і Галіна Цярлецкія, Таццяна Вабішчэвіч, Іван Ляшкевіч, Кацярына Сакалова, Ніна Лісавец, Таццяна Цупа, Васіль Яхнавец і Максім Савіловіч. Калі практычна ўсе ўдзельнікі тэатра ўжо працуюць (нехта ў культуры, нехта – у іншай сферы), то апошні з пералічаных акцёраў – навучэнец Столінскага каледжа.

Адно магу сказаць: тэатр для мяне – гэта ўсё: і хобі, і праца, і жыццё, – кажа Віталь Калавур. – Кожны з нас укладае ў яго часцінку сваёй душы. Да выступленняў рыхтуемся старанна. Асабіста мне больш падабаюцца юмарыстычныя пастаноўкі.

Віталь Калавур не толькі падбірае музыку да пастановак, а, як і іншыя акцёры, прыносіць рэквізіт з дому. Напрыклад, тэлевізар для чарговай пастаноўкі ён знашоў у адной з гаспадарчых пабудоў на падворку сваёй маці і прынёс яго ў ГДК.

Амаль усе касцюмы акцёры “Пагарыння” рыхтуюць самі, дэкарацыі – таксама. Аднак ні гэта, ні тое, што памяшканне пад патрэбы тэатра невялікае, ні тое, што рэпетыцыі забіраюць шмат вольнага часу, не зможа прымусіць “пагарынаўцаў” кінуць тэатр.

-У нас ёсць даволі цікавыя задумкі на перспектыву. Наступная наша пастаноўка павінна спадабацца гледачу, – дзеліцца планамі рэжысёр “Пагарыння”. – Не скажу, што гэта будзе за спектакль, толькі адзначу, што ён не падобны на папярэднія.

Наступную пастаноўку рэжысёр “Пагарыння” пакуль трымае ў сакрэце

У момант гутаркі з Інай Філановіч у пакой увайшоў кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву ансамбля народнай музыкі “Выцінанка” Пётр Астапчук. Як падзяліўся музыкант, ён 25 гадоў быў актыўным удзельнікам гэтага тэатра:

-Тэатр – мой гонар, тэатр любіў і цяпер вельмі люблю. Лічу, што гэты калектыў таксама павінен быць “заслужаным”. З агіттэатра “Веснікі” мы раслі… Таму шчыра хочацца, каб і цяпер у сяброўстве, у радасці мы знаходзілі стасункі.

Творчасці, натхнення ўдзельнікам тэатра “Пагарынне”, жаночую палову калектыву – з пачаткам вясны!

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото regionavtica.ru
Такой клумба была в августе
Юлия Трусило и Вячеслав Перец. Фото предоставлено Белсату
Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru

Новости компаний

В стране и мире

Источник: aa.com.tr
Фото: Пул Первого
Член Президиума Координационного совета Павел Латушко / Фото: Павел МАРТИНЧИК, kp.by
Елена Левченко / Фото: fiba.com
Снимок носит иллюстративный характер
Скриншот видеозаписи tvr.by
Традиционно вечером 29 октября люди собираются в Куропатах, чтобы почтить память жертв репрессий. Фото Надежды Бужан из архива
Елена Бохан / Фото: nashaniva.by

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x