22 января 2021, пятница09:40

Культура

Ірына Ляшкевіч: “Вёска – гэта асяродак духоўнага багацця”

19 декабря 2017, 9:08

Кіраўнік узорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору Столінскага раёна Ірына Ляшкевіч прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі на Віцебшчыне. 

На канферэнцыю “Традыцыйны фальклор у сучаснасці” з’ехаліся прадстаўнікі абласцей рэспублікі, Мінска, прысутнічалі госціі са Смаленска.

На канферэнцыі Ірына Ляшкевіч выступіла з дакладам, у якім акрэсліла сучасны стан традыцыйнай культуры на вёсцы. На прыкладзе сваёй вёскі Мачуль Ірына Ляшкевіч звярнула ўвагу на тое, як спалучаецца ў сённяшняй вёсцы сучаснае і мінулае, што людзі атрымалі ў спадчыну і якім чынам зберагаюць гэта для нашчадкаў.

– Вёска не толькі карміліца і працаўніца ад веку – гэта наш асяродак духоўнага багацця. Яна  сама шукала і працягвае шукаць шляхі да духоўнага ўдасканалення, да спатолення сваёй душы ў патрэбе прыгожага і светлага, да стварэння імгненняў шчасця і радасці ў шэрай будзёнасці. І няхай яна ў нечым страчвае сваю архаічнасць… – сказала ў сваёй прамове кіраўнік “Згадкі” і сучасная вясковая жанчына. – І добра, што паляпшаюцца ўмовы жыцця і ў вёску імкліва пранікаюць сучасныя сродкі камунікацыі. Але, як неаднаразова гісторыя паказвала чалавецтву, нельга рухацца наперад, зруйнаваўшы пад сабою зямлю, забыўшыся пра векавыя здабыткі культуры і мудрасць сваіх продкаў.

Больш за чвэрць веку кіруе Ірына Ляшкевіч дзіцячым аб’яднаннем, якое стварыла ў Мачулі. Фота са старонкі ў сацсетцы «Одноклассники» «Культура Столинщины»

Ірына Ляшкевіч падзялілася ўражаннямі ад навукова-практычнай канферэнцыі:

– Калі выступленні прадстаўнікоў метадычных цэнтраў былі насычаны статыстыкай, а яна, паверце, уражвае (са 120 фальклорных калектываў вобласці палова – дзіцячыя, 55 з найменнем “узорны” і «народны «, а чатыры  калектывы з найменнем «заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»), то выступленні кіраўнікоў калектываў – гэта бясцэнны вопыт і тытанічная праца розных па ўзросту, адукацыі, тэмпераменту людзей, але апантанымі агульнай мэтай захавання сваёй культуры.

Удзельніцы фальклорнага гурту “Каляжанкі”, які створаны па ініцыятыве Ірыны Ляшкевіч: Таццяна Нагар, Ірына Ляшкевіч, Анжэла Ляшкевіч

– У мяне склалася галоўнае ўражанне, што там, на Віцебшчыне, ды і не толькі, усе працуюць на фальклор, на яго захаванне, працуюць гадамі і маюць вынік. І ў гэтым зацікаўлены як установы культуры і адукацыі, так і раённая ўлада. Ёсць проста цудоўныя кіраўнікі калектываў з неверагоднай энергетыкай! – сказала Ірына Ляшкевіч. — Такі абмен вопытам паміж абласцямі вельмі карысны, бо мы жывём у адной краіне, а варымся ў культуры толькі свайго рэгіёна, сваёй вобласці. А што па-за межамі не ведаем.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Фото из группы ФК «Волна» (Пинск) в соцсетях
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Дмитрий Коровяковский / Скрин ТК
Фото: УВД Брестского облисполкома
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: vitebsk.biz
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Скриншот из видео
Фото используется в качестве иллюстрации, 9111.ru
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

Фото: reform.by
Владлен Лось. Фото Наша нива
Алексей Кудин / Фото: vk.com/kudin_alexey_mma
Фото: СК
Фото: ГСЧС Украины
Фото: Канал пресс-службы Светланы Тихановской
Алексей Кудин / Фото: vk.com/kudin_alexey_mma
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: belgazprombank.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x