21 сентября 2020, понедельник11:56

Общество

Историк: Нынешний подъем в Беларуси уникален, не имеет исторических параллелей

6 сентября 2020, 9:31

Унікальнасць сёлетняга ўздыму ў беларускай гісторыі — у тым, што ўпершыню ён з'яўляецца цалкам самастойнай з' явай, а не часткай нейкага больш шырокага рэгіянальнага працэсу, піша выдатны беларускі гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Вось, напрыклад, цэнтр паўстання 1863 года — усё ж Польшча, а наш важны для нацыятварэння сюжэт у агульным кантэксце чыста рэгіянальны.

Стварэнне першых арганізацый і друкаваных выданняў у пачатку ХХ стагоддзя — таксама частка агульнага працэсу нацыянальнай і сацыяльнай эмансіпацыі народаў Расійскай імперыі на фоне нарастання мадэрнізацыйных працэсаў. Беларусы ў яго ўключыліся крыху пазней у параўнанні з суседзямі, але гэта бадай і адзінае, што адрознівае.

Абвяшчэнне БНР у 1918-м — таксама не нешта ўнікальнае, усе тады нешта падобнае абвяшчалі, толькі з розным поспехам.

Грамадоўскі ўздым сярэдзіны 1920-х у Заходняй Беларусі — з’ява маштабная, але таксама не зусім самастойная. Камінтэрн спрыяў тады стварэнню аналагічных арганізацый і ў Польшчы (Незалежная партыя хлопска), і ў Заходняй Украіне (Сельроб).

Урэшце, і памятнае нам адраджэнне канца 1980—1990-х — таксама частка працэсу Перабудовы, які ахапіў увесь Савецкі Саюз і пачаўся не з нас — мы агульныя трэнды падхапілі.

І вось цяпер упершыню ў нас адбываецца нешта сапраўды маштабнае і на ўласнай глебе, і без якой бы то ні было інспірацыі звонку нават на ўзроўні імпульсаў. Праява таго, што беларускі народ нарэшце такі робіцца паўнавартасным не толькі аб’ектам, але і суб’ектам еўрапейскага жыцця. Здольным не толькі на рух у чыімсьці фарватары, але і на самастойныя дзеянні.

3.7 3 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Столин празднует 465-летие

Фото иллюстрационное
Во время практических занятий
Фото Лунинецкого РОВД
Фота ілюстрацыйнае
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x