Реклама Google

Лунинец

«Каб не прапала чароўная крыніца беларускай мовы...»

У Любанскім СДК прайшоў вечар беларускага фальклору.

На свята беларускай культуры ў Любань з'ехаліся самадзейныя артысты з усяго раёна.

Сваімі песнямі гледачоў радавалі самадзейны ансамбль народнай песні «Крынічанька» Лунінецкага ГДК, народны фальклорны калектыў «Надзея» з Кажан-Гарадка і гаспадары свята - калектыў «Росы Палесся» з Любані і фальклорны калектыў «Шляхта» з Лахва.