24 ноября 2020, вторник12:32

Общество

Как убивали экс-премьера БНР

9 ноября 2018, 7:46

Вышла в свет книга «Раман Скірмунт (1868−1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю».

Алесь Смоленчук в мае текущего года был участником научной конференции в Пинске, посвящённой роду Скирмунтов. Вот что он рассказал тогда Медиа-Полесью:

— Мы привыкли смотреть на нашу историю в таком чёрно-белом свете: или наши, или не наши. А Скирмунт начинал свою политическую деятельность как деятель польского краёвого движения, в 1916 году присоединился к белорусскому движению и создавал правительство БНР. Он ощущал себя и белорусом, и поляком.

В белорусском контексте у него была попытка сделать нашу историю не с Лениным и Машеровым, а историю с Сапегами, Радзивилами и Скирмунтами.

— Личность Скирмунта расширяет границы нашего национального мышления. Ведь у нас всегда искали каких-то внешних врагов. Например, в российском контексте польские паны и Польша были такими врагами, а особа Скирмунта заставляет задуматься, правда ли это. Например, создать эффективное правительство БНР ему помешали не внешние враги, а разборки между белорусскими политиками. Они были социалистами и не доверяли помещику.

Роман Скирмунт был одним из богатейших жителей Беларуси. Наследник имений Поречье и Молодово на Пинщине, вице-председатель Минского общества сельского хозяйства и владелец крупнейшей суконной фабрики Северо-Западного края. Также он владел винокуренными заводами и акциями Виленского земельного банка.

Летом 1918 года Роман Скирмунт стал премьер-министром Белорусской народной республики (БНР) и сформировал кабинет министров, но из-за разногласий с коллегами вскоре подал в отставку. В 1919 году Скирмунт перестал заниматься политикой и вернулся в Поречье заниматься хозяйственными делами.

Осенью 1939 года в Западную Беларусь пришла Красная армия. Вскоре Роман Скирмунт был убит жителями деревни Поречье.

Фото из открытых источников

Скирмунт организовал в Поречье маршрутный автобусный рейс, выложил дорогу, проводил сельскохозяйственные ярмарки для поощрения крестьян, на которой, к слову, один из трёх его убийц однажды выиграл приз. Выдавал строительный материал для хат, сельскохозяйственных построек, оказывал помощь пострадавшим в результате пожара или иного бедствия. При его фабрике построено 4 дома на 90 квартир и 4 интерната для несемейных. Оплачивал питание, аренду жилища, услуги доктора и содержание больницы на 12 мест. Для детей рабочих содержал бесплатное училище, где обучали грамоте и ткачеству. По его решению в селе возведён католический костёл и православный храм. Роман Скирмунт заложил парк в английском стиле, сюда он свозил деревья и кустарники из Европы, США, России и Канады.

Фрагмент исследования Алеся Смоленчука, опубликовал интернет-портал tut.by. Историк смог реконструировать события 1939 года, опираясь на методы «устной истории». На протяжении 2000-2016 годов Смоленчук, а также его коллеги записывали воспоминания жителей окрестных деревень — крестьян 1910−1930-х годов (с сохранением особенностей их произношения).

„Рэвалюцыйны камітэт“ прыняў рашэнне расстраляць Скірмунтаў

Што адбылося ў Парэччы з прыходам Чырвонай арміі? Атрымаўшы звесткі пра [напад] СССР, Раман Скірмунт з сястрой Аленай і яе мужам Баляславам Скірмунтам выехалі з Парэчча ў Пінск. Вечарам 20 верасня 1939 г. у горад увайшлі часткі Чырвонай арміі. У наступныя дні адбыліся масавыя арышты «класава чужога элементу». Былі арыштаваныя таксама Скірмунты. Але ў турме яны прабылі толькі суткі. Пасля допыту і запісу асабістых дадзеных іх, як і большасць іншых арыштантаў, выпусцілі на свабоду.

Напрыканцы верасня Раман і Баляслаў Скірмунты вырашылі вярнуцца ў Парэчча. У вёсцы Скірмунта вельмі шанавалі, і, магчыма, ён якраз і разлічваў на дапамогу вяскоўцаў…

 Семья Скирмунто , архив Алеся Смоленчука

Каб вярнуцца ў Парэчча, патрэбны быў дазвол новай мясцовай улады. «Камісар» Марозаў, які знаходзіўся ў Парэччы, дазволіў вяртанне з умовай, што Скірмунт не будзе ўмешвацца ў справы вясковага «рэвалюцыйнага камітэта».

Раман і Баляслаў Скірмунты прыехалі ў Парэчча і пасяліліся ў плябаніі.

Праз некалькі дзён пасля вяртання жыхароў плябаніі ўначы абудзіў адзін з парэцкіх сялян, які паведаміў, што «рэвалюцыйны камітэт» прыняў рашэнне расстраляць Скірмунтаў, і параіў ім уцякаць.

Сраляў у Скірмунтаў адзін селянін, яшчэ двоемясцовых  барацьбітаў за савецкую уладу адмовіліся гэта рабіць

Раніцай 6 кастрычніка Скірмунтаў арыштавалі ўзброеныя «камітэтчыкі» і памясцілі ў карцар былой управы гміны, якая стала сядзібай камітэта.

7 кастрычніка арыштаваных пасадзілі на воз і заявілі, што павязуць у Пінск на допыт. Насамрэч, яны былі расстраляныя ў лесе «Корань» паміж вёскамі Велясніца і Кажанёва (8−10 км ад Парэчча). Целы забітых былі скінуты ў вырытую магілу і прысыпаны зямлёй.

Галоўным выканаўцам быў Сільвестр Лукашык (вясковае прозвішча Соловэй), яму дапамагалі аднавяскоўцы Іван Цудзіла (Просіф) і Усцім Пархамчук (Козак). Сяляне сцвярджалі, што Раман Скірмунт адмовіўся паварочвацца спіной да забойцаў, сказаў, што ад людзей ніколі не адварочваўся. Цудзіла і Пархамчук адмовіліся страляць, справу завершыў Лукашык.

Найбольш поўны аповед пра забойства «пана» належаў Мікалаю Калбаску (1925 года нараджэння) з вёскі Рудка. Фрагмент інтервью запісанага ў 2004 годзе:

— Бачыў, як вызлы ёго страляты […] Мы, хлопчыкі тагді короў паслы. Гадоў 14 було. Ёго вызлы, кучар сыдіў, пара коней з Парычча, і тры ішлі з ружжамі ззаду. А він і шурын ёго з Варшавы (прыехаў да яго ў госты)… I тут ужо большовыкы захватылы ёго, да ўсё. А він нікуды ны ўтыкаў. […] Ёго вызлы Козак, Соловэй і Просіф. […] Соловэй — гэтэ маей мамы сыстры буў шурын. Я Солоўя добрэ помню. […] Трое ззаду з ружжамі ішлы, а кучар упэраді, а оны ў капэлюшах сыділы ззаду. Повозка наслана була — салома, адэяла засланэ було, усё хорошэ. Сумок ны було. […] І тому пану і шурыну той Соловэй казаў: «Одвырныса задом. Коб у зад стрыляты. А він говорыты: «Я од людэй ны одворочваўса. Хто до мынэ прыходыў, я каждому помоч даваў». У ліцо выстрыліў. Так тому Солоўю він мо годоў з дэсять, мо і бульш, як застрэліў, так у вочах усё врэмя стояў. Шчо ў ліцо стрыляў.

— Адкуль вядома, што гэта Скірмунт сказаў? Няўжо Соловэй пра гэта распавядаў?

— Ну, пэўно! Там буў такі Сак Коля. Так він ёму казаў, як пана стрыляў. А той буў хорошы і з панам, і з тым. Він у пана служыў, стары Сак. Скірмунт кажэ: «Чы я тыбэ колі тронуў, а ты хочэш мынэ застрэлыты». О, пан хорошы буў Скірмунт.

— А можа, якая крыўда была на Скірмунта?

— Якая там крыўда?! Він на роботу до Скірмунта не хадыў ныяк!

[…] На другі дэнь мы бігалы туды, на Корэнь, дэ маёнток буў. Кілометрэў два ці тры. І там булы такы здоровы дубы. […] Калі мы прыйшлі тые місцэ глядзець, дэ застрэлылы, то адын з Рудкі хлопэц дажэ туфлі сорваў. Ны знаю, чы з пана, чы з того, бо ногы наверсы булы ў одного. Іх толькы прысыпалы. Булы там тры годы. А колы німцы прыйшлы, прыіхала сыстра. Она собрала костачкы і поховала ў Парыччы, дэ дарога на Чамырын.

— Людзі гавораць, што калі Скірмунт не захацеў адварочвацца, то двое з тых забойцаў кінулі стрэльбы і ўцяклі. Застаўся адзін Соловэй, які і забіў іх. Гэта праўда?

— Гэтого я ны знаю. Можэ так і було. Только я знаю, шчо Скірмунту Соловэй казаў: «Одвырныса». А він говорыт: «Я од людэй ны одворочваўся». Гэто ў Парыччы мні расказвалі

Фото из открытых источников

А вось як пераказаў успаміны парэчанкі Хрысціны Цярлецкай (1912 года нараджэння) пра гэтую трагічную падзею пінскі журналіст Вячаслаў Ільянкоў:

— Однажды я свидетельницей была, как Селивестр Лукашик подвыпил и рассказывал: «Завели мы их и заставили яму копать. Роман отказался: „Я не заслужил себе могилу рыть“. Болеслав помоложе был, сразу струсил, потерялся. Заметил это Скирмунт, обопёрся на сук — тяжело стоять, шли долго — и просит: „Быстрей делайте, что решили“.

„Повернись“, — говорю ему.

А он смотрит на меня: „Я ничего плохого людям не делал“. Ударил его, а он говорит: „Не думайте, что прошусь, свое прожил, но вы не берите грех на душу“.

Цудило винтовку кинул, Пархомчук тоже побежал. Пришлось мне кончать».

Палац Скірмунта разрабавалі, годна пахаваць забітых змаглі толькі з прыходам немцаў.

Пасля забойства Рамана Скірмунта палац быў разрабаваны. Рэспандэнты звычайна адмаўляліся распавядаць пра лёс палаца, маўляў, «не памятаем». Толькі Мікалай Куцко прызнаўся, што ў пэўны момант вёска пайшла рабаваць палац. А Яўдакія Пракопчык (1928 года нараджэння) удакладніла: «Бяднейшыя ўсё расцягнулі. Тыя, што працавалі на пана, не пайшлі. […] Усё пазабіралі… лыжкі, талеркі…» Яна ж прыгадала, што мэблю з палаца забралі згаданыя «камісары». І тут ізноў фігураваў Холадаў…

На пачатку нямецкай акупацыі прах Рамана і Баляслава Скірмунтаў быў пахаваны ў парку, які некалі заснаваў сам гаспадар маёнтка. Наогул, на Піншчыне былі рэпрэсаваныя ўсе Скірмунты, якія не пакінулі родныя мясціны ў верасні 1939 года.

Кресты на предполагаемом месте захоронения Романа и Болеслава Скирмунтов в поречском парке

Скірмунты падзялілі лёс шматлікіх польскіх землеўласнікаў, якія разам з дзеячамі беларускага нацыянальнага руху былі першай ахвярай савецкіх рэпрэсій у Заходняй Беларусі. Пазней прыйдзе чарга мясцовай інтэлігенцыі, польскіх і беларускіх «кулакоў», габрэйскай «буржуазіі».

У 1990-я гг. у парэчскім парку быў пастаўлены помнік Скірмунтам — жалезны крыж з надпісам па-польску. Ужо ў ХХІ стагоддзі паблізу першага крыжа на меркаванай магіле Скірмунтаў з’явіўся драўляны крыж з надпісам па-беларуску…

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Иванова – лицо пинского протеста

Фото носит иллюстративный характер/ Фото: ktv-ray.ru
Фото иллюстрационное
Фото из архива ж/д станции Микашевичи
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное mahachkala.bezformata.com
Снимок носит иллюстративный характер
Фото иллюстрационное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x