27 ноября 2020, пятница11:32

Запись

Калі да рукадзелля цягнеца сама душа

11 апреля 2016, 6:21

Праскоўя Паўлаўна Палукошка родам з Альманаў Столінскага раёна. Яе маці працавала швачкай і прыязджала сюды, каб зарабіць грошай.

Сама Праскоўя працавала ў мясцовай амбулаторыі, але ўжо змалку захапілася рукадзеллем.

Яе гэтаму ніхто не вучыў

— Я заўсёды глядзела, як маці вяжа рукавічкі. Запамінала. А аднойчы яна пакінула недавязаныя рукавічкі і пайшла недзе на вуліцу. Тут я вырашыла паспрабаваць сама вязаць. Захапілася… Прыйшла маці і прышлося расплятаць, каб у патрэбным месцы зрабіць вялікі палец, — дзеліца Праскоўя Паўлаўна.

Ўжо тады яна пачала спрабаваць рабіць штосьці сваё: маці вязала чорныя рукавічкі для працы, а Праскоўя — каляровыя.

Праскоўю ніхто вязаць не вучыў. Яна ўсё сама. Штосьці маці пакажа, а штосьці ў часопісах падгледзіць.

Пад час вучобы ў медыцынскім вучылішчы Праскоўя ніколі не пакідала вязаць. Так у яе з’явілася чырвоная вязаная кофтачка. Зноў такі ж, з дапамогай часопісаў.

— Гэта быў перыяд, калі я працавала толькі са спіцамі. Потым захапілася кручком. Вязала ўсё без разбору: розныя сурвэткі і шапачкі. А потым да мяне патрапіла макрамэ. Гэта пляценне з вузельчыкаў. Яго плятуць са шпагату, — расказвае Праскоўя Паўлаўна.

У вёсцы ўсе ведаюць, якія торбы і карціны пляце Праскоўя Палукошка са шпатагу. Нават шторы!

На 8 Сакавіка Праскоўі падарылі падручнік па абрэзкаваму шыццю.

— Я даўно ўжо спрабую шыць з абрэзкаў. Ніколі не вікідваю старыя, не модныя сукенкі. Там матэрыял прыгожы, і з яго атрымоўваюцца прыгожыя пакрывы, — гаворыць Праскоўя.

Работы майстрыхі на адкрыці Альманскага СДК

На выставе можна было ўбачыць карціны, кветкі і лялькі з саломы, розныя кошыкі і вазы з лазы, пакрывалы з абрэзкаў, карціны і вокладкі для кніг у стылі макрамэ.

Не толькі для сябе, а каб і людзі паглядзелі

Праскоўя ўдзельнічала ў выствах на розных мясцовых і раённых святах.

Нядаўна ў выставачнай зале горада Століна прайшла персанальная выстава рукадзелля Праскоўі Палукошка “Всё могу в укрепляющем меня Господе”. На выставе майстрыха прадставіла свае работы і рассказала наведвальнікам пра тэхніку выканання.

Яе запрашалі і ў Белавежскую пушчу, дзе была выстава народных промыслаў, і на шматлікія абласныя выставы і святы.

— Пасля выставы ў Століне мяне запрасілі ў Пінск. Я паехала. А потым ужо прыйшло запрашэнне на абласны конкурс сувеніраў «Берасцейскі падарунак». Цяпер думаю пра тое, што патрэбна зрабіць штосьці для конкурсу, — разважае майстрыха.

Нягледзячы на тое, што работ у Праскоўі Палукошка шмат, яна кожны раз да выставы імкнеецца зрабіць штосьці новае.

Часам на выставах ў майстрыхі просяць, каб яна прадала нешта.

— Часцей за ўсё бяруць маленькія кошыкі. У якасці сувеніраў. Калі ў людзей ёсць жаданне, то навотша адмаўляць? Часам просяць зрабіць па замове. Мне не цяжка. Я люблю гэта рабіць, — гаворыць жанчына. — Шмат чаго проста падарыла.

Лялька казы з саломы.  Кветкі з саломы

Вось так прыгожа і яскрава выглядаюць пакрывалы з абрэзкаў і падушкі з вышыўкай

Такія кветкі доўга прастаяць і не завянуць. Такая вокладка стане ўпрыгажэннем для любой кнігі

Лаза – гэта і прыгожа і практычна

— Неяк загарэлася навучыцца плясьці з саломы і лазы. Пачала шукаць літаратуру. Там лісточак пабачыла, там кветачку, там яшчэ штосьці. Пачало пакрыху нешта атрымоўваца, хоць і крывое ды нязгрэбнае, — смяецца майстрыха. — А аднойчы быў ў нас нейкі прафесар з Польшчы. Яму спадабалася мая творчасць. А праз год ён прыехаў ужо не адзін. Ды тая яго палячка падарыла мне кнігу па саломапляценні. Вось тут ужо было дзе душы разгуляцца.

Лазы ў вёсцы хоць адбаўляй. У майстрыхі увесь гараж завалены лазой.

— Навучыца плясці з лазы было самым цяжэйшым. Спачатку не атрымоўвалася, усё было крыва… Ды і сіла тут патрэбна вялікая. Але я не адступала! Навучылася, — усьміхаецца майстрыха.

— А затым з’явіўся інтэрнэт. І тут ужо не трэба было далёка хадзіць, каб знайсці патрэбную кніго альбо часопіс. Пачала вучыцца па відэаўрокам.

— У мяне планаў з’явілася, як у Напалеона! Хочацца вярнуцца і да саломы, і навучыцца чамусьці новаму. Жадання хоць адбаўляй, а вось часу не хапае, — гаворыць Праскоўя Паўлаўна.

Але пры ўсёй занятасці, калі за дзень нічога не зрабіла, то лічыла, што дзень пражыты дарма. А калі пачынала плясці з лазы, то сядзела і да двух гадзін ночы. Лазу замачвала і патрэбна было яе выкарыстаць да таго, як яна высахне. Ды і супакойвае гэтая праца перад сном.

— Муж спачатку сварыўся. А цяпер вось сам лазу возіць, — смяецца Праскоўя. — Я ж далёка па яе не хадзіла, а ён паедзе ды добрай прывязе, якаснай.

Праскоўя гаворыць, што спрабавала і шмат чаго іншага: вышывала крэсцікам і гладзю, круціла з газетных трубачак… Але больш за ўсё ёй падабаецца плесці з лазы.

— Гэта прыгожа і карысна для здароўя! Натуральны матэрыял. Вось многія пакрываюць лакам, а я не люблю. Мне падабаецца сапраўдны колер лазы і яе водар, — расказвае Праскоўя Палукошка. — Ёсць яшчэ ж і розная лаза: тая, што зімой зрэзваецца цямнейшая, а тая, што летам, — святлейшая. Вось  і спалучаю колеры, каб было яшчэ прыгажэй. Нядаўна даведалася, што яе можна і фарбаваць. Сама пакуль што не спрабавала.

Бочачка з лазы для адзення

Полка для абутку, у якой пакуль што захоўваюцца кашыкі і вазачкі з той жа лазы

Майстрыха на ўсе рукі

Аб адным толькі шкадуе Праскоўя, што няма ў яе майстэрні. Замест майстэрні — кухня. Паўсюль яе работы: кошыкі, вазачкі, шкатулачкі, карціны.

Нядаўна Праскоўя зрабіла сабе стульчык, а апошні месяц працуе над тумбачкай для абутку. Але яе марай ужо некалькі гадаў застаеца крэсла-качалка. Жаданне рабіць прыйшло ад бацькі, які быў сталяром.

— Некалі ў інтэрнэце ўбачыла крэсла-качалку і так загарэлася, што дагэтуль не адпусціла. Але ніяк не магу знайсці ні кнігу, дзе было б паказана, як гэта можна зрабіць, ні відэаўрока, — кажа майстрыха.

У майстрыхі ёсць і калаўрот, на якім яна прадзе. Канапу ў гасцёўні майстрыхі ўпрыгожвае покрыва з тых нітак, што яна сама прала. Збірала Праскоўя яшчэ і пластыкавыя бутэлькі — хацела зрабіць пальму ў агарод. Ды не склалася — муж выкінуў усе бутэлькі.

Праскоўя гаворыць, што па сваім майстэрстве яна дзесьці у класе другім-трэцім, што да дасканаласці яшчэ далёка.

— Пакуль толькі капірую, сама нічога не прыдумляю, — кажа майстрыха, — Жадання і планаў у мяне шмат. І з кожным днём іх становіцца толькі больш. Мая душа радуецца, калі штосьці зраблю. Ну вось не было нічога, а тут ужо хоць кветачка ці лісточак.

Вось такім чынам Праскоўя Палукошка знайшла прытулак для сваёй душы: праз гены і асабістае жаданне да прыгажосці.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото Пинский райисполком
Фото иллюстрационное
Скриншот видео
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: yandex.by
Фото: by.tribuna.com

Новости компаний

В стране и мире

Светлана Тихановская / Фото: Фото: Татьяна Зенькович/ЕРА
Фото иллюстрационное
Сергий Лепин. Фото: t.me/kyky_org
Скриншот из видео
Фото: 4esnok.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x