1 декабря 2020, вторник21:28

Общество

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» 2016 ужо ў Пінску

21 ноября 2015, 19:15

У календары на кожны дзень года прыпадае новае беларускае словазлучэнне, якое адлюстравана ў вясёлых малюнках. Незвычайнае выданне ад камапніі «Будзьма беларусамі!» можна набыць у пінскай кнігарні “Полымя”.

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская, распавядае, што падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. Друкаваная, і мабільная версіі календара атрымалі прызавыя месцы  на 6-м фестывалі беларускамоўнай рэкламы «Аднак».

 — Думаем, што сакрэт поспеху — і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. Наш каляндар і для дзяцей, і для дарослых! Таму мы вырашылі выдаць яго і ў 2016 годзе, дапоўніўшы новымі цікавосткамі.

Аўтар ідэі дызайнер Анатоль Лазар (студыя «Адліга»)  дадае:

— Мінулагодняе выданне календара было такім удалым і папулярным, што рызыкаваць гэтым праз пошукі новых форм мы не сталі. Як кажуць: „Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез“ . Але новыя словы, малюнкі і прымаўкі у ім таксама ёсць.

Па словах аўтаркі малюнкаў Дар’і Мандзік, ідэя праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай:

— Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!

Адзначым таксама, што мабільная версія календара, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках: для iOS і для Android.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное
Фото Брестского ОУ МЧС
Андрей Карбовский / Фото: instagram.com
Фото evo-rus.com
Фото иллюстрационное, okcbrest.by
Фото из группы в ВК

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x