29 марта 2024, пятница18:56

Неформат

Канада разграміла Расію у фінале чэмпіяната свету па хакеі з лікам 6:1

18 мая 2015, 8:25

Зборная Канады перамагла ў фінале ЧС-2015 зборную Расіі і стала чэмпіёнам свету.

Зборная Канады па хакеі выйграла фінальны матч чэмпіянату свету па хакеі 2015 года супраць зборнай Расіі. Матч завяршыўся з лікам 6:1 (1:0, 3:0, 2:1). Хакеісты зборнай Канады выглядалі мацнейшымі напрацягу ўсяго матча і здзейснілі ў 5 разоў больш кідкоў па варотах, чым расіяне.

Канадцы на гэтым чэмпіянаце выйгралі ўсе матчы і ўсе ў асноўны час.

Раней зборныя Канады і Расіі сустракаліся 15 разоў і 8 разоў перамагала расійская зборная. Цяпер лік зраўняўся, кожная каманда мае па 8 перамог.

Зборная Беларусі на чэмпіянаце выйшла ў плэй-оф, але прайграла канадцам ў чвэрцьфінале з лікам 0:9. Беларуская зборная гуляла і з расійскай камандай, там нашы прайгралі з лікам 0:7.

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выступленне нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету праз дзень пасля гульні са зборнай Канады: “Ганебшчына. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0. Мы прабіліся ў плэй-оф… Ну колькі можна пра гэта казаць? Прабіліся — так трэба выйграваць! Канадцы — наймагутнейшая каманда, цяжка ў яе выйграць. Але не 9:0!”.

Нашы хакеісты па прылёце ў Мінск выказаліся пра словы Лукашэнкі. Так, нападаючы Андрэй Стась сказаў: “Нуу… Я згодны, што апошнюю гульню змазалі. Што ж тут адказаць?”

Зборная ЗША ў матчы за трэцяе месца супраць Чэхіі выйграла з лікам 3:0. Такім чынам чацвёртае месца на ЧС-2015 па хакеі займае Чэхія, трэцяе — ЗША, другое — Расія і першае месца — зборная Канады.

Фота: Associated Press


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя