15 января 2021, пятница00:17

Общество

Каталікі атрымалі магчымасць аднавіць свае духоўныя сілы

22 января 2015, 22:11

Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску -  адзін з сямі касцёлаў, у якім можна атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў.

Біскуп Антоні Дзям’янка падпісаў Дэкрэт аб адпустах у Пінскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця (то бок год, прысвечаны асобам, якія аддалі сваё жыццё служэнню Богу).

Паводле Дэкрэту, да 2 лютага 2016 кожны вернік штодзённа можа быць вызвалены ад грахоў. Акрамя Пінскага катэдральнага касцёла, гэта можна зрабіць у касцёлах Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі, Святых Пятра і Паўла ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне, Узвышэння Святога Крыжа ў санктуарыі Св. Андрэя Баболі ў Іванаве, Маці Божай Фацімскай у Баранавічах и касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе.

Для атрымання адпусту неабходна вызваліцца ад грахоў на споведзі, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях СвятогаАйца.

ДАВЕДКА МП

Індульгенцыя (у літургічных тэкстах Каталіцкага Касцёла ў Беларусі выкарыстоўваецца тэрмін «адпуст») — гэта форма духоўнай рэабілітацыі, якую Касцёл прапануе сваім вернікам, што атрымалі духоўныя раны ў выніку ўчыненага граху.

Адна з умоў для тых, хто хоча аднавіць свае духоўныя сілы з дапамогай атрымання адпусту, — здзейсніць добры ўчынак, вызначаны Касцёлам (гэта можа быць малітва, пілігрымка, наведванне хворых).

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Фото: Пинский райисполком
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Тихомир Сергиевич с вертолётом, о котором мечтал
Осень @evgeny_volodko
Фото иллюстрационно/ etcetera.media
Фото иллюстративное

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x