27 февраля 2024, вторник12:26

Общество

Католики празднуют Рождество Христово

25 декабря 2021, 10:32

Поздравление на Рождество от епископа Пинского Антония Демьянко.

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Шаноўныя суайчыннікі!

З нагоды Божага Нараджэння звяртаюся да вас з найлепшымі святочнымі віншаваннямі. Калядны час натхняе ўсіх нас да паглыблення веры, надзеі і любові. Сярод разнастайных завіраванняў гісторыі і свету Сын Божы ўваходзіць у нашае жыццё і ціха стукаецца ў дзверы кожнага сэрца, запрашаючы адкрыцца на дар Божай любові.

Няхай святло Бэтлеемскай зоркі прынясе ў кожны дом Божае благаслаўленне, супакой і ўзаемаразуменне. Няхай нованароджаны Сын Божы абудзіць у нас усё найлепшае і дапаможа з новай моцай адкрыць тое, што найважнейшае.

Жадаю вам моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, усіх неабходных Божых дароў і ласкаў. Няхай цяпло і надзея, якія асвяцілі ноч Хрыстовага Нараджэння, дапамогуць нанова адчуць, як моцна мы любімыя і як жа нашая любоў неабходная кожнаму чалавеку, якога Бог ставіць на шляху нашага жыцця.

Няхай нованароджанае Божае Дзіцятка прынясе паўнату Божага благаслаўлення і радасці жыцця.

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!


Все регионы

Фото использовано в качестве иллюстрации, МЧС
фото из соцсетей
Фото Пинсктранс
Фото МЧС
Фото с сайта reform.by

В стране и мире

Фото: president.gov.ua
Место происшествия. Скриншот видео
Павел Топузидис
Мария Певчих. Скриншот видео
Фермеры устроили масштабный протест в Брюсселе / скриншот с видео Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя