26 октября 2020, понедельник13:40

Общество

Конкурс «Народны журналіст» працягваецца

2 сентября 2014, 16:05

«Народныя журналісты» — не прафэсійныя рэпартэры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму смела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі невераць, што могуць паўплываць на сітуацыю — і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае з недахопу інфармацыі.

Мэта конкурсу — улучыць людзей у салідарную дзейнасць, ка б яны ўбачылі, што разам можнадамагчысявыніку.

Праблема: звязаная з пэўным паселішчам, раёнам, прадпрыемствам, установай, прафэсійнай ці іншай групай.

Праблемаграмадска значная, яна не абмяжоўваецца дробнымі недапрацоўкамі камунальнікаў. Гэта і адсутнасць грамадскага кантролю за мясцовымі ўладамі і бюджэтамі; і няўвага ды непавага да людзей; і дыктат — ідэалагічны, культурны, моўны… Становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстая прыватызацыя. Цэны, мясцовырынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля азёраў). Палітычны пераслед і палітычныявязні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.

ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ
Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшай. Адзінае абмежаванне — удзельнікі не павінныбыць прафесійнымі журналістамі.

МАТЭРЫЯЛ:
— не публікаваўся раней;
— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хронікападзеяў, нарыс, спокліч, серыяінфармацыйныхматэрыялаў, кліп, блог, відэаблог і г. д.;
— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лагатыпы, карыкатуры, плакаты і г. д.);
— можа быц ьрознага памеру;
— відэаматэрыял, зняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;
— мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газета ці мясцовае пэрыядычнае выданне; выданне малога накладу; мясцовы інтэрнэтавы рэсурс ды інш.;
— адкрыты для публікі.

Кожны матэрыял павінна пачынаць (суправаджаць) кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу ( памерам да 250 знакаў).

НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:
— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;
— на тэму, якую не прапусцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;
— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі і лічбамі;
— з беларускай мовай у якасці асноўнай (напр., у інтэрвію журналіст гаворыць на беларускай, а ягоны суразмоўца — як можа);

АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе прафесійнае ЖУРЫ.
1. Найлепшыя матэрыялы будуць прафесійна надрукаваныя (запісаныя).
2. Пераможцы ў намінацыях атрымаюць патрэбныя для далейшай працы прызы (ноўтбукі, відэакамеры).
3. Тыя, хто заняўн аступныя 20 месцаў, атрымаюць флэшкі. Усе атрымаюць заахвочвальныя прызы і права прыехаць у Мінск на сход-абмеркаванне.
4. У мясцовасцi, дзе сітуацыя найвастрэйшая, выедуць дзеля дапамогі группы экспертаў.

ЯК ПЕРАДАЦЬ
Паслаць матэрыял на электроны адрас narodny.zurnalist@gmail.com ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 15 кастрычніка. Паслаць тэкст можнаі праз форму на сайце.

Мультымедыйныя файлы:
— Да 25 МБ файл любога відэа/аўдыя фармату (mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv) ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на электроны адрас narodny.zurnalist@gmail.com
— Больш за 25 МБ размясьціць у інтэрнэце на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на электроны адрас narodny.zurnalist@gmail.com
— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск

Пра сябе паведаміць:
— Імяі прозвішча або псеўданім;
— Звесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны і стацыянарны тэл., імя ў скайпе).
Арганізатары вышлюць пацверджанне атрымання на пазначаны ў анкеце электронны ці паштовыадрас.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

А теперь он - чемпион

Каплица сейчас
Фото иллюстративное
Василий Веренич

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x