5 декабря 2020, суббота20:50

Общество

Ксеніі Сабчак пагражае год турмы за фота ў Instagram

5 июня 2015, 8:53

Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі правядзе праверку ў дачыненні Ксеніі Сабчак па абвінавачванні яе ў абразе пачуццяў вернікаў, перадаюць расійскія СМІ са спасылкай на кіраўскага юрыста Яраслава Міхайлава, які і падаў заяву на журналістку.  

30 мая юрыст з Кіраўскай вобласці Яраслаў Міхайлаў паведаміў на сваёй старонцыў Facebook, што за месяц да гэтага паскардзіўся на здымак Ксеніі Сабчак у Instagram. У ім тэлевядучая пазіравала ў царкоўным адзенні для абрадаў (рызе), галаўным уборы і накладной барадзе. Здымак з’явіўся ў сеціве яшчэ 30 красавіка.

Сабчак сцвярджала, што фота было знята ў працэсе падрыхтоўкі рэпартажу для выдання «Сноб». Што гэта быў за рэпартаж, пакуль не вядома.

На думку Міхайлава, у дзеяннях Сабчак бачыцца склад злачынства, прадугледжанага артыкулам 148 крымінальнага кодэкса РФ «Парушэнне права на свабоду сумлення і веравызнанняў». Па гэтым артыкуле журналістцы можа пагражаць да 300 тысяч расійскіх рублёў штрафу або абмежаванне волі тэрмінам на год.

«Сабчак перайшла межы дазволенага і прадэманстравала сваё грэблівае стаўленне да асноў Рускай праваслаўнай царквы як апоры Рускага свету», – лічыць Міхайлаў.

На думку ж Сабчак, яе фотаздымак нікога не абражае. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце ў Twitter.

«Я толькі не разумею, чаму маё сціплае фота — абражае, а фота тоўстых мужчын, абвешаных золатам і «Брэге» — уплывае дабратворна», — адказала яна.

Па яе словах, адзенне святара прадаецца ў фірме «Карнавальныя касцюмы».

«Вернікаў не кранае, што барада і залаты прыкід прадаюцца ў фірме «Карнавальныя касцюмы»? Можа іх таксама судзіць, як прадаўцоў «забароненкі»?» — піша Сабчак.

Яна таксама адмаўляе, што дадзеная справа мае дачыненне да веры як такой.

«І якое НАОГУЛ гэта ўсё мае дачыненне да Веры? Не верыць у тое, што гэтыя людзі — стаўленікі Божыя, яшчэ не значыць НЕ верыць у Бога», — выказалася вядучая.
 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Приехал в сельмаг за овсом
Фото Пинского райисполкома из ВК
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер
Фото из архива Медиа-Полесья
Фото из архива Василия Мацкевича
Фото иллюстрационное, fotokonkurs.ru

Новости компаний

В стране и мире

Фото: gov.uk
Фото: Александр Шичко, Прессбол
Фото иллюстрационное
Фото: elle.ru
Фото МИД Беларуси
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное, nauka-novosti.ru

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x