20 сентября 2020, воскресенье11:04

Экономика

Курс продажу даляра скокнуў да 11 500 рублёў, у многіх абменніках няма валюты

18 декабря 2014, 19:28

У аддзяленні «Беларусбанка» на вуліцы Калініна ў чарзе сабралася каля 20 чалавек, большасць альбо закрывае рублёвы дэпазіт, каб набыць валюту, альбо адразу купляе валюту.

Галоўная тэма для абмеркавання ў Мінску – імклівы рост курсаў валют. Нягледзячы на заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «дэвальвацыі не будзе», беларусы перастрахоўваюцца і пераводзяць свае ашчаджэнні ў даляры.

У аддзяленні «Беларусбанка» на вуліцы Калініна ў чарзе сабралася каля 20 чалавек, большасць альбо закрывае рублёвы дэпазіт, каб набыць валюту, альбо адразу купляе валюту. Каля 12:00 даляры і еўра скончыліся, з таго часу прадаецца толькі здадзеная валюта.

Падобная сітуацыя і ў «Беларусбанку» на праспекце Незалежнасці каля плошчы Перамогі. Чарга кліентаў выходзіць за межы аддзялення, грошы ў банкамаце скончыліся.

Інтэрнэт-карыстальнікі паведамляюць пра адсутнасць валюты ў многіх абменніках. Там, дзе даляры ёсць у продажы, іх курс моцна адрозніваецца ад афіцыйнага.

У большасці абменнікаў «Беларусбанка» пасля абеда курс быў узняты да 11 490 рублёў. «Банк Масква-Мінск», «БелВЭБ», «БСБ Банк» прадаюць даляры па 11 500 рублёў. Рэкардсмен – «Абсалютбанк» з 11 600 рублямі.

Яшчэ ўчора раніцай амерыканскую валюту можна было свабодна набыць па 11020-11050 рублёў. Такім чынам за суткі курс фактычна вырас на 4%.

Нацбанк не рэагуе на змены на валютным рынку ніяк. Афіцыйны курс даляра па-ранейшаму прырастае на 10 рублёў штодзень, заўтра ён будзе складаць 10890 рублёў.

Розніца паміж афіцыйным курсам і курсам у абменніках дасягае 6,5%, сітуацыя блізкая да ўтварэння двух паралельных курсаў.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Сотрудник музея об участии в митинге

Фота ілюстрацыйнае
Фото @rozyskmvdby
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное

Новости компаний

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер
Скриншот из видео
Михайлово чудо - традиции и приметы. Фото osoblyva.com
Светлана Тихановская фото из Facebook
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

В фокусе - Полесье

Сотрудник Пинского музея рассказал о своём задержании

Валерий Кобринец, которого осудили в Пинске за участие в несанкционированном мероприятии. До этого привлекался к ответственности только за то, что в неположенном месте перешёл дорогу.

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x