29 марта 2024, пятница11:01

Культура

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін завіталі на Століншчыну

15 октября 2017, 9:44

Беларускія паэты правялі сустрэчы з прыхільнікамі іх творчасці ў Столінскім раёне. 

Творчыя сустрэчы прайшлі ў Рамельскай сярэдняй школе, у Мачульскай базавай школе, у сярэдняй школе №2 г.Століна. Імпрэзы ў школах праляцелі насычана, цікава і вельмі хутка. Пра жыццё, творчасць, паэзію, пра планы на будучае, і не толькі гаварылі паэты са школьнікамі і настаўнікамі.

Злева направа: Леанід Дранько-Майсюк, Ірына Ляшкевіч, Эдуард Акулін. Фота са старонкі ў Фэйсбуку Э.Акуліна

Як адзначае намеснік дырэктара СШ №2 г.Століна па выхаваўчай рабоце Наталля Ляшкевіч, на сустрэчу з паэтамі прыйшлі ўсе вучні, якія цікавяцца сучаснай беларускай паэзіяй:

– Дзякуючы наведванню Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным нашай школы вучні атрымалі не проста магчымасць сустрэцца з вядомымі беларускімі паэтамі, але і асабіста размаўляць з імі, задаць самыя хвалюючыя пытанні.

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін у СШ №2 г.Століна. Фота прадаставілі ў СШ №2 г.Століна

Вершы, прысвечаныя роднаму Давыд-Гарадку, продкам і не толькі чытаў Леанід Дранько-Майсюк. Неаднаразова ў час сустрэчы паэт заклікаў моладзь захоўваць родную культуру і традыцыі, шанаваць гісторыю сваёй зямлі. Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў сваю новую кнігу “…Натуральны, як лінія небасхілу”, якая прысвечана юбілею народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Спявае Эдуард Акулін. Фота прадаставілі ў СШ №2 г.Століна

Сваёй творчасцю з прысутнымі падзяліўся і паэт-бард Эдуард Акулін, які прачытаў вершы і выканаў некалькі песен пад гітару. Удзячныя вучні і настаўнікі зрабілі гасцям музычныя падарункі, выступіўшы на сцэне актавай залы з песеннымі і танцавальнымі нумарамі.

 У час сустрэчы ў СШ №2 г.Століна. Фота са старонкі ў Фэйсбуку Э.Акуліна

Яшчэ адна сустрэча паэтаў адбылася з чытачамі Столінскай раённай бібліятэкі. Як і ў школе, так і ў бібліятэцы, паэты прэзентавалі чарговы нумар часопіса “Верасень”. Як адзначыў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку галоўны рэдактар літаратурнага часопіса для моладзі Эдуард Акулін, паколькі апошні раз у Століне яны з Леанідам Дранько-Майсюком былі ў 2005 годзе, калі часопіса “Верасень” не было яшчэ нават у задуме, то ягоная прэзентацыя для палешукоў стала прыемным адкрыццём, а для паэтай – ганаровай місіяй.

Сустрэча ў Столінскай раённай бібліятэцы. Фота з сайта lib-stolin.by

Паэты ў Столінскай ЦРБ. Фота з сайта lib-stolin.by


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя