29 марта 2024, пятница10:06

Культура

Легенда беларускай этна-музыкі наведае Пінск

15 января 2018, 10:30

Лідар гурта «Троіца» Іван Кірчук на сцэне Палесскага драмтэатра прадставіць монаспектакль «Дарожка мая…».

«Дарожка мая…» – унікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. На тэатральнай сцэне, праз прызму свайго вопыту, аўтар спрабуе данесці першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць.

Падчас спектакля  прагучаць больш за 20 беларускіх народных песень, запісанных падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый  у 1983-2003 гадах, выбраных з фоналабараторыі рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

Гэта каляндарна-абрадавыя песні, якія чаргуюцца з сямейна-абрадавымі, поры года адпавядаюць перыядам чалавечага жыцця. Іван Кірчук тлумачыць сэнсы і сімволіку старажытных міфаў і робіць тэатралізаваную рэканструкцыю даўніх абрадаў і святаў. Гледачы ўбачаць рытуалы ўсхвалення Вады, Агню, Зямлі і ўсхвалення продкаў.

У сваёй праграме Іван Кірчук грае на музычных інструментах са ўсяго свету. Гэта струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліра, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцёльны звон.

Таксама падчас відовішча можна будзе пачуць музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падковы, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з гледачамі на даступнай мове гукаў.

На сцэне Палесскага драматычнага тэатра спектакль «Дарожка мая…» пакажуць 8 лютага двойчы, у 15.30 і 18.00.

Даведкі па тэлефонах: 65-07-82, 32-25-34, 8(029)1142197.

Паводле Афіша tut.by.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя