27 октября 2020, вторник17:11

Запись

Літаратурна-этнаграфічныі музей Якуба Коласа ў Пінкавічах хутка адчыніць дзверы

17 сентября 2012, 7:21

Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы хутка адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў пасля рэстаўрацыйных работ. Адбудзецца гэта перад 130-гадовым юбілеем Народнага паэта Беларусі.

Пра гэта паведаміла дырэктар музея Ніна Рыгораўна Паўлавец, якая выступіла ініцыятарам рэстаўрацыі. Яна паведаміла “Медиа-Полесью”, што ў канцы кастрычніка ўжо будуць першыя наведвальнікі.

Рэстаўрацыя пачалася болей года таму. Будынак ужо даўно патрабаваў рамонту, бо ствараўся на базе старой школы ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя.

Стваральнік і першы дырэктар музея Іван Іосіфавіч Калоша (1928-2010) узгадваў, што пры заснаванні выкарыстоўвалася досыць не якасныя будаўнічыя матэрыялы, бо ў Савецкім Саюзе панаваў іх дэфіцыт. Галоўнае тады было зрабіць музей.

“Музей абнавіўся не толькі з пунту гледжання будаўнічага, — распавядае Ніна Паўлавец. — З’явіліся новыя экспанаты, што вельмі радуе. Галоўнае, што цяпер дом будзе мець такі выгляд, якім быў у часы знаходжання ў Пінкавічах Якуба Коласа”.

Будынак, дзе знаходзіцца музей, пабудаваны ў 1864 годзе. Да 1921 года там была школа, ў якой з 1904 па 1906 год працаваў настаўнікам Якуб Колас. З 1921 па 1939 год тут знаходзілася Пінскае лясніцтва. У 1941 г. немцы зноў размясцілі ў будынку школу, якая дзейнічала і пасля вайны да сярэдзіны 80-х гадоў.  

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Лисички, квашения, мёд, орехи, фасоль...
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x