16:50
Сельгаспасёлак, Цнянка, ЖК «Магістр», Малінаўка, Першамайскі, Камароўка, Захад, Машэрава і многія іншыя раёны выйшлі сёння на маршы ў сталіцы.
16:10
У Гродне затрымалі журналістку БелаПАН Марысю Харэвіч і журналістку «Нашага слова» Алену Кавальчук
Перад затрыманнем Харэвіч паведаміла, што ў памяшканьне, дзе працавалі журналісткі, ламіліся «людзі ў цывільным». Сілавікі абяцаюць «праверыць дакументы і адпусціць»
16:05

А гэта — мінская Малінаўка
15:26
На гэты момант каналу @spiski_okrestina вядомыя імёны 36 затрыманых на пратэстах, у спісе Вясны — 22 чалавекі.
15:10
Сілавікі затрымалі хлопца, які стаяў каля выхаду з метро «Пушкінская», дзе знаходзіцца мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму. Відавочца сцвярджае, што малады чалавек проста стаяў.
Кропкавыя затрыманні таксама былі на Партызанскай і на вуліцы Чыгуначнай.
15:05
Бараўлянцы скандуюць: «Стаім мэтанакіравана і нахабна». Так старшыня КДБ Іван Церцель сказаў пра застрэленага дэманстранта Тарайкоўскага.
А яшчэ яны водзяць карагод вакол ялінкі і патрабуюць свабоду палітзняволеным.
14:50

Калона ў Серабранцы
14:24
Тым часам калона з Брылевічаў аб’ядналася з Малінаўкай
14:20


У раёне Залатой Горкі здарыўся разгон. Па словах чытачоў, калону прыкладна з пяцідзесяці чалавек сілавікі разагналі, якія выскачылі з мікрааўтобусаў. Як мінімум некалькі чалавек былі затрыманыя, сообщает Onliner.by
Адзін з супрацоўнікаў міліцыі паваліў на зямлю жанчыну і ўпаў сам. Пасля гэтага дзяўчыну адвялі машыну
14:10
13:30

Жыхары «Маяка Мінска» пагулялі па раёне з паўгадзінкі і спакойна разышліся да прыезду сілавікоў. Выйшлі таксама Чыжоўка і Зялёны Луг. А вось на Грушаўцы адбыліся затрыманні — шэсць чалавек.
12:50
Тым часам выйшла на свабоду пасля 42 сутак арышту Вольга Хіжынкова. За суткі да вызвалення яе перавезлі ў Жодзіна і выпусцілі раней на некалькі гадзін, каб сустрэла як найменей людзей.

12:22
Навапалачане скандуюць «Трыбунал», а жыхары аграгарадка Прылукі, што на Міншчыне, пранеслі вялікі сцяг.
12:22
Навапалачане скандуюць «Трыбунал», а жыхары аграгарадка Прылукі, што на Міншчыне, пранеслі вялікі сцяг.
12:10

А гэта — Шчомысліца
12:02

11:55
Знакамітая амерыканская актрыса і спявачка, удава Курта Кабейна Кортні Лав выказала захапленне акцыяй беларусак у падтрымку зняволенай Вольгі Хіжынковай.
11:11
Апошнія навіны пра трактары. Вось як апісвае тое, што адбываецца афіцыйны тэлеграм-канал Віцебскага аблвыканкама:
— Гістарычны момант! Сёння новенькія трактары МТЗ адправяцца ў аграпрамысловыя арганізацыі Віцебскай вобласці. Усяго ў рэгіён паставяць звыш 350 трактароў розных мадэляў. Адгрузка будзе ажыццяўляцца з Мінска, пасёлку Абчак і Смаргоні.
Да месцаў прызначэння тэхніка (а гэта звыш 230 адзінак), паедзе не толькі сваім ходам. Транспартаванне трактароў будзе ажыццяўляцца чыгуначным транспартам.
10:59
Тым часам трактары з чырвона-зялёнымі сцягамі на Філімонава — павольна едуць парамі, займаючы дзве паласы.
10:53
У раёне станцыі метро «Спартыўная» залуналі сцягі.

10:45
У Мінску ў суправаджэнні міліцэйскай машыны пад песню «Любімую не аддаюць» едуць трактары. Таксама людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі былі заўважаныя на праспекце Незалежнасці. Відаць, яны і будуць чакаюць гэтыя трактары, што кіруюцца з раёна МТЗ.
10:40


10:20
