27 января 2021, среда15:22

Запись

“Лунінская восень” прайшла на Лунінеччыне

30 ноября 2013, 11:44

Традыцыйны фестываль “Лунінская восень-2013” прайшоў на Лунінеччыне 28 лістапада. Сёлетняе свята было прысвечана памяці пісьменніка Мікалая Васільевіча Елянеўскага, які нарадзіўся ў вёсцы Лунін.

У гэтым годзе сцены Лунінскай школы ўжо ў дзясяты раз сабралі ўдзельнікаў паэтычных чытанняў. Адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі пямяці Елянеўскага. Выступілі старшыня райвыканкама Васіль Міхайлавіч Агіевіч, дырэктар Лунінскай школы Сяргей Іванавіч Курак. Прысутнічалі і родныя Мікалая Елянеўскага – жонка Надзея Мікалаеўна і сын Андрэй.

У школе перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі аблвыканкама, Брэсцкага дзяржуніверсітэта, райвыканкама  і творчыя людзі.

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар  Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда” Анатоль Крэйдзіч уручыў узагароды пераможцам абласнога літаратурнага конкурса сярод дзяцей і юнацтва “Без дружбы мне –  як без вады і хлеба”, прысвечанага 70-гадоваму юбілею паэтэсы Ніны Мацяш.

Далей удзельнікі фестывалю наведалі Цэнтр культуры і народнай творчасці ў в.Вулька 1, усклалі кветкі да помніка Якуба Коласа ў Лунінцы, азнаёміліся з выставай работ навучэнцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў у кінатэатры “Кастрычнік”, а таксама завіталі ў цэнтральную бібліятэку.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение жителей Полесья

Фото из архива МП
Фото иллюстративное wikimapia.org
Фото иллюстративное МЧС
Андрей Ребковец. Фото: Ирина Новик
Здание местной администрации с гербом и флагом
Фото Алексея Китаева
Николай Януш, fcshakhter.by
Фото иллюстрационное из архива МП
Фото

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x