1 октября 2020, четверг08:01

Культура

Ляльку рабіць і вясну гукаць вучылі гасцей у Століне

14 апреля 2018, 20:35

Міжрэгіянальныя майстар-класы «Абрадавая атрыбутыка i народная лялька ў святочнай культуры беларусаў» прайшоў па ініцыятыве Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі праходзяць у межах рэспубліканскага мастацка-адукацыйнага праекта «Беларускае мастацтва і дзеці». У Брэсцкай вобласці яны разгарнуліся на дзвюх пляцоўках: у Століне і ў Высокім.

У Столінскім раёне майстар-класы праходзілі на базе Столінскага РЦДТ і СШ №2 г.Століна. Удзел у іх прынялі педагогі з Брэста, Іванава, Жабінкі, а таксама суседніх Пінска і Лунінца.

Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец, у межах гэтага маштабнага  мерапрыемства рэалізаваны сумесны творчы праект «Вывучэнне вясенніх народных традыцый Століншчыны». Так, Валянціна Лёгкая са Столінскага РЦДТ правяла майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Народная лялька ў традыцыйным рэгіянальным касцюме».

Калегі з іншых раёнаў  не толькі даведаліся шмат цікагавага з вопыту Валянціны Лёгкай, але і пад яе кіраўнітвам рабілі ляльку, спасцігаючы таямніцы стварэння традыцыйнага народнага касцюма жыхароў Столінскага Палесся.

Выхаванцы ўзорнай студыі народных промыслаў «Вышыванка», якой кіруе педагог, прадставілі дэфіле строяў палескіх вёсак разам з лялькамі ў такім жа ўбранні. А яшчэ Валянціна Лёгкая прадставіла кампазіцыю “Гуканне вясны”, праз якую пры дапамозе лялек пастараліся перадаць гэты ўнікальны абрад.

Майстар-клас Валянціны Лёгкай. Фота з сайта Столинского РЦДТ

Педагог СШ №2 г. Століна Тамара Дзенісовіч прадставіла майстар-клас па народным спяванні «Вясеннія абрады Столінскага рэгіёна», а яе калега з гэтай жа школы Іван Лёгкі арганізаваў майстар-клас па харэаграфіі «Рэгіянальныя і бытавыя танцы Століншчыны». Прысутныя апынуліся ў атмасферы, дзе пануе музыка і гучаць народныя песні Століншчыны. Кожны меў магчымасць станцаваць так, як танцавалі ў вёсках Столінскага раёна. Паказаны вучнямі і настаўнікамі школы абрад гукання вясны пакінуў самыя добрыя ўражанні.

На майстар-класе ў СШ №2 г.Століна. Фота з сайта Столинского РЦДТ

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Инаугурация Лукашенко

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Руслан Гусейнов
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x