27 ноября 2020, пятница09:07

Культура

Людміла Леанавец: “Столінскі раён яшчэ не меў столькі узнагарод у конкурсе “Прывітанне, свет!”

3 марта 2017, 23:30

Больш за дзясятак узнагарод атрымалі па выніках удзелу ў абласным этапе IV рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі Століншчыны.

Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья дырэктар Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец, раённы этап конкурсу “Прывітанне, свет!” стартаваў у снежні мінулага года. Ў сярэдзіне студзеня ў Пінску прайшоў занальны этап, а ў апошнія дні лютага ў Брэсце выступілі лепшыя з лешых.

–  Вельмі прыемна, што конкурсныя работы ўдзельнікаў са Століншчыны адзначаны ўзнагародамі, – кажа Людміла Леанавец. –  Конкурс праходзіць адзін раз у два гады. Столінскі раён яшчэ не меў столькі узнагарод у конкурсе “Прывітанне, свет!”. Таму асабліва прыемна, што ў гэтым годзе наша праца так высока адзначана. 

Па выніках конкурсу ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” дыпломам І ступені ўзнагароджана ўзорная студыя народных промыслаў “Вышыванка” Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці (кіраўнік Валянціна Лёгкая). Дыпломам ІІІ ступені ў аналагічнай намінацыі адзначана праца студыі “Скарбонка рамёстваў” гэтай жа ўстановы (кіраўнік Алена Крук).

Матэрыялы выставы дзіцячай творчасці =Kazki.by=. Фота з сайта cmt.brest.by

Дыпломам І ступені за інавацыйную тэхніку выканання адзначана праца ўдзельніка аб’яднання па інтарэсах “Фантазія” Хотамельскай СШ Яўгенія Каляды (кіраўнік Святлана Каляда).

Па выніках конкурсу ў намінацыі  “Харэаграфічная творчасць” (народны сцэнічны танец) дыплом ІІ ступені атрымаў ансамбль танца “Карамель” Столінскага раённага ЦДТ (педагог Алена Казеня, у намінацыі  “Фальклорная творчасць” дыплом  ІІІ ступені  прывезлі  ўзорны ансамбль фальклорнага танца “Палескiя плясуны” і народны ансамбль народнай музыкі “Вятліца” СШ № 2 г. Століна (педагогі – Іван Лёгкі, Генадзь Копка).

Ансамбль танца =Карамель= стаў прызёрам конкурсу. Фота со старонкі ў ОК А.Казеня

Граматамі Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці адзначаны яшчэ восем удзельнікаў і творчых калектываў. Акрамя таго, дыпломам фіналіста за ўдзел у абласным конкурсе “Казкі booktrailer” за буктрэлер “Несцерка” ўзнагароджана Ганна Дульская, якая займаецца ў Столінскім ЦДТ пад кіраўніцтвам Наталлі Дульскай.

У конкурсе “Прывітанне, свет!” паказалі сваё майстэрства каля 5000 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Са Століншчыны ўдзел у конкурсе ўзялі каля сотні чалавек.

 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

BELSKI - авторские изделия из кожи

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: yandex.by
Фото: by.tribuna.com
Фото evo-rus.com
Фото иллюстрационное, futura-sciences.com

Новости компаний

В стране и мире

Сергий Лепин. Фото: t.me/kyky_org
Скриншот из видео
Фото: 4esnok.by
Слева — Виктор Семеняко, справа — Сергей Семеняко / Фото: 42.tut.by
Андрей Головач
Фото: 4esnok.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Артём Бельский: «В своём деле лёгкости нет никакой …»

О белорусской и итальянской коже, шве, которым можно тягать танки, и пожизненной гарантии на изделия ремесленник Артём Бельский рассказал корреспонденту «МП».

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x