20 октября 2020, вторник02:19

Общество

“Магчыма, ён мае рацыю…”: Хакеісты зборнай пракаментавалі словы Лукашэнкі

17 мая 2015, 11:02

Кіраўнік Беларусі назваў выступленне беларусаў на чэмпіянаце свету “ганебшчынай”. Журналісты сустрэлі хакеістаў і распыталі аб гэтым

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выступ нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету праз дзень пасля гульні са зборнай Канады: “Ганебшчына. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0. Мы прабіліся ў плэй-оф… Ну колькі можна пра гэта казаць? Прабіліся — так трэба выйграваць! Канадцы — наймагутная каманда, цяжка ў яе некаму выйграць. Але не 9:0!” — такім чынам кіраўнік дзяржавы выказаўся пра выступленне беларусаў у Чэхіі.

Журналісты выдання tribuna.com сустрэлі беларускіх хакеістаў у аэрапорце і запыталіся, як ім выказванне Лукашэнкі.

Яўген Кавыршын, нападаючы: “Ганебшчына? Раз сказалі так — значыць, так і ёсць”.

Андрэй Стась, нападаючы: “Нуу… Я згодны, што апошнюю гульню змазалі. Што ж тут адказаць?”

Андрэй Сцяпанаў, нападаючы: “Магчыма, недзе ён мае рацыю”.

Аляксей Калюжны, нападаючы, капітан нацыянальнай зборнай: “Ну, хто як глядзіць на гульню”.

На чэмпіянаце свету ў Чэхіі зборная Беларусі перамагла каманды Славеніі, Даніі, Нарвегіі і ЗША, саступіла ў авертайме Славакіі, па булітах Фінляндыі. Прайграла ў асноўны час Расіі і Канадзе, увайшоўшы ў выніку ў васьмёрку лепшых. Хакейныя трэнеры і эксперты пераважна станоўча ацанілі гульню зборнай, адзначыўшы адсутнасць некаторых вядучых хакеістаў краіны ў яе складзе.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото Пинского погранотряда
Макс Корж прибыл к месту проведения марша / Фото: tut.by
Фото: brest.mvd.gov.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: bogorodskoe43.ru
Фото иллюстративное
Снимок носит иллюстративный характер
Фото иллюстрационное / Автор: Василий Мацкевич

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x