28 марта 2024, четверг14:34

Происшествия

Мінсувязі заблакуе сродкі ананімнасці ў інтэрнэце: ананімайзеры, проксі, Tor

25 февраля 2015, 10:56

Блакавацца будуць не толькі забароненыя сайты, але і ананімайзеры і сеткі кшталту Tor, што дазваляюць атрымаць доступ да забароненых сайтаў.

Згодна з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра ад 19 лютага, Дзяржінспекцыя па электрасувязі Мінсувязі будзе блакаваць доступ да проксі-сервераў і ананімных сетак накшталт Tor. Пастанова набыла сілу з дня публікацыі.

Пастанова зацвердзіла парадак абмежавання доступу да рэсурсаў:

  • уладальнікам якіх вынесеныя два і больш пісьмовых папярэджанні Мінінфармацыі цягам года,
  • што ўтрымліваюць інфармацыю пра незаконны абарот наркотыкаў, альбо іншую інфармацы, забароненую да распаўсюду,
  • уладальнікі якіх не выканалі патрабаванні дзяржоргана аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства пра СМІ.

Фармаваць «чорны спіс» будзе Дзяржінспекцыя па электрасувязі паводле вырашэнняў Мінінфармацыі.

Доступ да спісу забароненых сайтаў будуць мець толькі дзяржорганы і пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг.

Прапанаваць унесці сайт у чорны спіс цяпер могуць не толькі дзяржорганы, але і любы грамадзянін.

Доступ да сайта, што трапіў у «чорны спіс», будзе абмежаваны цягам 24 гадзін. Правайдары абавязаныя вызначыць адказных за выкарыстанне сродкаў блакавання і аналізаваць «чорны спіс» раз на дзень.

Пры выяўленні сродкаў доступу да рэсурсаў з «чорнага спісу» Дзяржінспекцыя дадае ў «чорны спіс» ідэнтыфікатары і гэтых сродкаў таксама.

Пастанова адпавядае курсу, прынятаму заканатворцамі: у 2014 годзе быў падпісаны антынаркатычны дэкрэт, што дазваляў блакаваць у інтэрнэце рэсурсы забароненай тэматыкі, а таксама закон пра СМІ, які вызначыў парадак блакавання СМІ і прыраўняў да СМІ любы інтэрнэт-сайт.

Згодна з новай пастановай, у Беларусі могуць быць заблакаваныя не толькі ананімайзеры і Tor, але і браўзеры кшталту Opera і «Яндэкс.Браўзер», што дазваляюць у рэжыме сціскання трафіку трапіць на фактычна любы рэсурс. Тэхнічна, для Беларусі могуць быць створаныя асобныя версіі гэтых браўзераў без «забароненых» функцый.

Механізм блакавання Tor не вызначаны: тэхнічна заблакаваць кожны вузел «цыбулевага роўтэру» магчыма, але ўсю сетку на ўзроўні правайдара — складана.


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drom.ru
Знак на беларусско-российской границе в Витебской области Беларуси. Фото: правозащитный центр «Весна»

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя