22 сентября 2023, пятница05:06

Культура

Міжнародны пленэр у Гарадной збярэ ганчароў з розных краін свету

18 июля 2016, 8:42

Сёлетні міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна пачнецца 25 ліпеня і прадоўжыцца па 2 жніўня 2016 года.

Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья дырэктар Столінскага раённага метадычнага цэнтра Алена Дубойская, аб удзеле ў пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная заявілі майстры ганчарнай справы з Арменіі, Украіны, Польшчы, Расіі і іншых краін.

Акрамя таго, запрашэнні да ўдзелу ў кірмашы рамёстваў “Гараднянскі кірмаш”, які адбудзецца ў межах пленэра 31 ліпеня, са Століна накіравалі ва ўсе 16 выканкамаў Брэстчыны. Гатоўнасць прыехаць на кірмаш ужо выказалі з суседніх Лунінца і Пінска, а таксама з шэрагу іншых раёнаў.

У самой Гарадной падрыхтоўка да маштабнага мерапрыемства зараз ідзе поўным ходам. Так, у Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная вядзецца касметычны рамонт, адноўлены скульптуры, праводзіцца работа па пашырэнні фестывальнай пляцоўкі. Павялічваюць колькасць экспанатаў і на «Сядзібе ганчара». Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч адзначыла, што ў планах супрацоўнікаў музея ў час пленэра правесці першы раённы дзіцячы пленэр па ганчарству з пражываннем на сядзібе.

Выстава прывезеных удзельнікамі пленэра калекцый керамікі, выраб прадметаў утылітарна-мастацкага характару, кірмаш рамёстваў з магчымасцю рэалізацыі сувеніраў з прыватных калекцый майстроў), майстар-класы і многае іншае чакае ўдзельнікаў і гасцей міжнароднай падзеі ў Гарадной. З падрабязнай праграмай пленэра можна будзе пазнаёміцца на сайце МП ў бліжэйшы час.

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна праходзяць з  2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету, каб прыняць удзел у пленэры. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету: Беларусь, Украіна, Швецыя, Данія, Польшча, Літва, Латвія, Грузія, Арменія, Малдова, Расія, Узбекістан.

Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе па рашэнню Столінскага райвыканкама з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Все регионы

Фото из соцсетей
Фото: ПСО «Витязь»
Фото использовано в качестве иллюстрации, Пинского райисполкома
фото использовано в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, depositphotos
Деревня
Фото МВД
Фото ГАИ

В стране и мире

© Sputnik / Виктор Толочко
Приманка с вакциной. Фото: belvitunifarm.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Светлана Тихановская в зале Генеральной Ассамблеи ООН во время выступления президента Украины Владимира Зеленского. Нью-Йорк, США. 19 сентября 2023 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Скриншоты из видео TikTok, коллаж Медиа-Полесье
Матеуш Моравецкий на заводе бронетехники в Гливице 29 июля 2023 года. Фото: twitter.com/PremierRP
Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Pexels.coь
Фото: Павел МАРТИНЧИК, kp.by
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя