5 августа 2021, четверг21:11

Общество

Море людей вышло на Партизанский марш ОНЛАЙН

18 октября 2020, 15:40

Сегодня-71-й день протестов. Каждое воскресенье, начиная с 16 августа, в Минске проходят массовые акции.

18:35

18:12

18:05

17:53

У зялёнай зоне ля Чыжоўскага вадасховішча сілавікі затрымліваюць дэманстрантаў, якія яшчэ не паспелі разысціся па дамах пасля сённяшняга маршу. Сам марш ужо завяршыўся.

17:50

17:40

Мінск. Асноўная калона дайшла да канца праспекта Ракасоўскага і звярнула на Малініна ў бок Чыжоўкі. Людзі паступова разыходзяцца.

17:30

17:29

На скрыжаванні Ракасоўскага і Васнецова вялікія групы людзей са сцягамі. Ад скрыжавання ў кірунку «Чыжоўка-Арэны» калона дэманстрантаў у некалькі тысяч чалавек заняла праезную частку.

17:29

17:17

17:16

Новая папулярная крычалка сённяшняга маршу: «Смотри в окно, а не в телевизор». Сёння часта гучаць: «Забастоўка», «Пошел вон — ты и твой ОМОН».

17:17

17:16

Новая папулярная крычалка сённяшняга маршу: «Смотри в окно, а не в телевизор». Сёння часта гучаць: «Забастоўка», «Пошел вон — ты и твой ОМОН».

17:06

Галава калоны, якая рушыла ў Серабранку, зараз на Ракасоўскага ля крамы «Палессе», хвост — ля «Гіпа», што на рагу з Ванеева.

17:04

16:54

Галава калоны прыпынілася ля Усходняга аўтавакзала на Ванеева і звярнула на Ракасоўскага ў бок Серабранкі.

Уздоўж Партызанскага праспекта ў розных месцах людзі становяцца са сцягамі ў жывыя ланцугі, іх вітаюць аўтамабілісты.

16:47

Сёння чытачы Нашай Нівы заўважылі ў часе маршу ў Мінску Макса Каржа з жонкай Таццянай і сынам Захарам.

16:46

Насупраць універсама «Беларусь» аўтобусы сілавікоў стаялі шчыльным шэрагам на дарозе. Калі да іх наблізілася калона дэманстрантаў, якая рушыла назад у цэнтр горада, сілавікі, ад’язджаючы, кідалі ў бок пратэстоўцаў піратэхнічныя прылады, былі чутныя выбухі.

Калона ўжо дайшла па Партызанскім праспекце да плошчы Ванеева і звярнула налева, у бок МотаВелаЗавода.

16:29

16:26

Вялікая калона людзей на Партызанскім каля гатэля «Турыст» і ўнівермага «Беларусь» развярнулася і рушыла у бок цэнтра да плошчы Ванеева. Міліцыя паспрабавала перагарадзіць дарогу, але перадумала. Людзі, што ішлі па ходніках насустрач, далучыліся да калоны і ідуць назад па праспекце.

16:22

На рагу Партызанскага праспекта і вуліцы Радыяльнай шмат сілавікоў. На вачах нашых карэспандэнтаў затрымалі раварыста.

У раёне асноўнай калоны былі чутныя чатыры стрэлы.

16:08

Галава калоны спынілася на Партызанскім праспекце ля прадуктовага рынку «Тутэйшы», недаходзячы да метро «Аўтазаводская». Дарогу ёй перагарадзіў кардон сілавікоў. Пачаліся затрыманні.

Таксама хапун ідзе ля плошчы Ванеева, дзе спынілася калона бусаў сілавікоў.

16:04

15:56

15:33

Зараз да асноўнай калоны далучыліся барабаншчыкі, якія ствараюць настрой.

Ціхары ходзяць па пад’ездах дома на Партызанскім праспекце, 19. Што шукаюць — невядома.

15:32

Хапун на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Кашавога, людзі разбягаюцца па дварах.

15:30

Паміж пачаткам Партызанскага праспекта і МотаВелаЗаводам натоўпы людзей ідуць у бок Ванеева па ходніках. Калі на іх шляху з’яўляюцца міліцэйскія бусікі, іх абыходзяць дварамі. Групы людзей спрабуюць дагнаць асноўную калону.

Галава калоны зараз спынілася на плошчы Ванеева. Там перакрыты праспект, стаяць сілавікі. Хвост калоны на рагу з вуліцай Кашавога.

15:10

Галава мінскай калоны падышла да скрыжавання з вуліцай Кашавога. Тут да яе далучаюцца калоны з іншых раёнаў. Час ад часу галава калоны спыняецца, каб пачакаць іншых. Шмат людзей сталага веку. Шмат сцягоў раёнаў — Уручча, Сухарава, Серабранка і іншыя. Журналісты адзначаюць, што многія людзі ў масках, каб засьцерагчыся ад каранавірусу

15:07

У Наваградку выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

— Нас шмат, больш за 50 чалавек. А хвілін 10 таму на плошчу прыехалі чалавек 50 міліцыянтаў, начальнік сказаў ім: «Бярэм усіх». Людзі, хто паспеў, разбегліся, затрымалі пяць чалавек, — паведамляе чытач Tut.by.

14:59

Галава калоны зараз ля крамы «Мотавела», хвост — далёка на вуліцы Леніна. Карэспандэнты @nashaniva ацэньваюць колькасць удзельнікаў у дзясяткі тысяч людзей, дэманстрантаў сапраўды мора.

14:50

Па Свярдлова ў бок Партызанскага праспекта няспынна рухаюцца групы людзей. Рух па праспекце перакрыты ад самага пачатку — Чэрвеньскага рынку. На праспекце Незалежнасці ўсе павароты ў бок Партызанскага кантралююць сілавікі.

14:43

Калона пратэстоўцаў заняла праезную частку ля МотаВелаЗавода і скандуе «Забастоўка». Наперад на вуліцы Куляшова сілавікоў столькі, што нібы яны сабраліся на парад. Колькасць дэманстрантаў рэпарцёры @nashaniva ацэньваюць у дзясяткі тысяч чалавек.

14:40

14:36

Людзі выйшлі на праезную частку на Партызанскім праспекце ў раёне былога кафэ «Вавёрачка» і рухаюцца па ёй у бок «Аўтазаводскай». Таксама некалькі сотняў чалавек, якія сабраліся ў пачатку Партызанскага праспекта, пачалі скандаваць «Жыве Беларусь». Многія з тых, хто сабраўся — з БЧБ-сцягамі.

14:40

Людзі каля станцыі метро «Пралетарская»

14:30

Па Леніна, Пуліхава, Смаленскай на Партызанскі праспект сцякаюцца ручаінкі людзей.

14:20

На скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Леніна ўжо ўтварылася калона з сотняў людзей з нацыянальнымі сцягамі. Адусюль на праспект выходзяць дзясяткі і дзясяткі чалавек. Карэспандэнты «Нашай Нівы» ацэньваюць агульную колькасць пратэстоўцаў зараз у тысячу чалавек.

14:18

Людзі невялікімі групамі рухаюцца па вуліцы Смаленскай у бок Партызанскага праспекта. Машыны сігналяць.

У Светлагорску затрыманыя восем чалавек.

14:15

У Гродне жанчыны з кветкамі гуляюць па Савецкай вуліцы. Савецкая плошча агароджаная і пустая. У папярэднія выходныя збор пратэстоўцаў прызначалі на плошчы, дзе ішоў кірмаш

14:18

Людзі невялікімі групамі рухаюцца па вуліцы Смаленскай у бок Партызанскага праспекта. Машыны сігналяць.

У Светлагорску затрыманыя восем чалавек.

14:15

У Гродне жанчыны з кветкамі гуляюць па Савецкай вуліцы. Савецкая плошча агароджаная і пустая. У папярэднія выходныя збор пратэстоўцаў прызначалі на плошчы, дзе ішоў кірмаш

14:08

Першыя затрыманні ля станцыі метро «Партызанская». Імаверна, затрымліваюць супрацоўнікі ГУБАЗіКа, яны кінуліся праз дарогу за маладымі людзьмі,

13:55

У Мінску зноў праблемы з мабільным інтэрнетам.

13:25

Зачыненыя станцыі метро Плошча Леніна, Кастрычніцкая, Купалаўская, Няміга, Першамайская і Пралетарская. Пра гэта паведамляе метрапалітэн.

13:05

«Уздоўж Партызанскага праспекта сканцэнтраваныя вялікія групы сілавікоў», — паведамляюць шматлікія чытачы

12:20

Кастрычніцкая плошча перакрытая металічнымі агароджамі, уздоўж якіх дзяжураць сілавікі. У многіх на шлемах налепкі з афіцыйным сцягам.

Паркоўка збоку ад Палаца Рэспублікі абгароджана чырвонай стужкай. Не менш 20-30 сілавікоў знаходзяцца пад навесам палаца, некаторыя адпачываюць на лаўках.

11:55

Традыцыйна ў цэнтр Мінска сцягваецца спецтэхніка.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Галерэя Мінск» на праспекце Пераможцаў сёння зачынены. Размешчаныя побач фірмовая крама «Камунарка» і дысконт-цэнтр «Рамонак» па тэхнічных прычынах не працуюць з 14.00 да 17.00

5 2 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Как откачивают мёд

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com
Фото используется в качестве иллюстрации 
Фото иллюстративное 
Фото: сайт НОК
Фото из архива Валентины Локун
Идёт процесс регулировки напора воды
© AFP 2021/John MACDOUGALL
Николай Калько и Владимир Харковец
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: ej.by

Новости компаний

В стране и мире

Фото: strazgraniczna.pl​

62 нелегальных мигранта задержаны на границе с Польшей

 4 августа польские пограничники задержали на границе с Беларусью 62 нелегальных мигранта.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x