19 октября 2020, понедельник02:41

Запись

Музейны фэст ў Століне. Не прапусціце!

23 мая 2013, 12:05

Міжнародны дзень музеяў і Еўрапейскі дзень паркаў адзначаць у г.Століне 26 мая.

Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч паведаміла Медия-Полесcю праграму святкавання.

Тых, хто збярэцца на музейны фэст у гэты дзень, чакае незвычайнае відовішча. Яно пройдзе ў тэатралізаванай форме з удзелам гістарычных персанажаў мінулага – брамнікаў, якія сустрэнуць Вас і правядуць па парку з экскурсіяй ў суправаджэнні знакамітага гурта народных музыкаў “Выцінанка”. На цэнтральнай алеі будзе чакаць сустрэча з… былымі ўладальнікамі парку – князем Каралем і Ізабэлай Радзівіл. Сама ж святочная імпрэза адбудзецца непасрэдна ў музеі. У кожнай зале для наведвальнікаў будзе прыгатавана нешта асаблівае…

Напрыканцы святочнага мерапрыемства гасцей чакае канцэрт узорнага ансамбля народнай песні “Весялінка”, узорнага ансамбля фальклорнага танца “Палескія плясуны” і ансамбля народнай музыкі “Ветліца”.

Наведвальнікам прапануем таксама мультымедыйны цыкл “Родная Століншчына” з інтэрактыўнымі элементамі і дэманстрацыяй шэрагу тэматычных відэафільмаў: “Столінскі раён у 2009 годзе”, “Альманскія балоты”  (відэааповяд пра найбольш адметны прыродны аб’ект Століншчыны – рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Альманскія балоты”), “Радзівілаўскія паляванні”, “Вандроўка па Століну” вядомага тэлерадыёжурналіста, наша земляка Уладзіміра Субата, “Найменні і вобразы” (фільм 2005 г., прысвечаны вядомаму самадзейнаму этнографу, разьбяру і графіку Івану Супрунчыку), “Гараднянскі цэнтр ганчарства” (2008 г.), ”Давыд-Гарадоцкія “Конікі” (2008 г.), “Дажынкі-96” (аб 1-м рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла), “Мастак Юрый Сергіенка” (2008 г.) і інш.  

Такім чынам, Вас чакае цікавая праграма. Нагадваем, што ў нядзелю, 26 мая, музейнае свята пачынаецца а 12-й гадзіне ля ўваходу ў парк “Манькавічы” у 12.00.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Фото иллюстрационное / Автор: Василий Мацкевич
Снимок носит иллюстративный характер
Фото иллюстрационное
ДТП на автовокзале ул.Железнодорожная. Фото из группы
Съемки клипа Макс Коржа на песню

Новости компаний

В стране и мире

Лилия Власова / Фото: Медиация Европа-Азия
Фото: Sputnik Молдова
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: nalog.gov.by
Министр труда и социальной защиты Ирина Костевич / Фото: sb.by
Снимок носит иллюстративный характер
Фото: Штаб Виктора Бабарико

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x