24 октября 2020, суббота15:33

Запись

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

29 мая 2013, 12:52

Святочнае мерапрыемства адбылося днямі ў парку «Манькавічы». Прычына правядзення – аб’яднанне адзначэння дзвюх дат: Міжнароднага дня музеяў і Еўрапескага дня паркаў.

Усё пачалося ля ўваходу ў парк «Манькавічы». Гасцей і жыхароў горада сустракалі ўдзельнікі гурта «Выцінанка» і… былыя ўладальнікі парку – князь Караль і княгіня Ізабэла Радзівіл. З'яўленне гістарычных асоб Столінскага раёна было цікавым, незвычайным. Князь і княгіня прывіталі прысутных, нагадалі аб гісторыі свайго роду, распавялі пра тое, як быў створаны парк. Іх аповяд працягнуў летапісец, галоўны захавальнік фондаў Столінскага раённага краязнаўчага музея Аляксей Вярэніч, які чакаў усіх на лавачцы адразу за варотамі парка. Працэсія на чале з князямі прайшлася па цэнтральнай дарожцы парка.

Бытавыя танцы і мясцовыя абрады паказалі творчыя калектывы СШ №2 г.Століна ля будынка Столінскага раённага краязнаўчага музея.  Гэта абрад «Кумленне» ў выкананні  ўзорнага ансамбля народнай песні «Весялінка» (мастацкі кіраўнік Тамара Дзенісовіч), самабытны альшанскі танец «Вянгерка» і «Асаўская полька» (з в.Асавая) ў выкананні малодшай і старэйшай груп узорнага ансамбля фальклорнага танца «Палескія плясуны» (мастацкі кіраўнік Іван Лёгкі). Музычнае суправаджэнне танцаў – ад ансамбля народнай музыкі «Вятліца» настаўнікаў гэтай жа школы. Прысутным прапанавалі патанцаваць. Тут жа размясцілася выстава творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Столінскай школы мастацтваў.

Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч запрасіла ўсіх у музей. У кожнай з залаў  гасцей чакалі  сюрпрызы. У зале прыроды для дзяцей правялі гульні Лесавічок, Кікімара і Вяснянка. У 1-ай зале гісторыі – зноў сустрэча з Каралем і Ізабэлай Радзівіл. На гэты раз у міні-спектаклі.

У 2-ой зале гісторыі – зале Вялікай Айчыннай вайны – супрацоўнікам музея Аляксандрам Марушка праведзены невялікі экскурс у часы вайны на Століншчыне. Тут жа адбылося знаёмства з былым дырэктарам музея Юрыем Мікалаевічам Камаровым, які ўнёс значны ўклад у збор гістарычных матэрыялаў пра падзеі перыяду вайны ў раёне.

У зале этнаграфіі ўсіх чакала дырэктар цэнтра ганчарства, што ў в.Гарадная Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец. Дарэчы, спадніца на Алімпіядзе Леанавец  – аўтэнтычная гараднянская. Пасля прывітальнага слова «каралевы ганчарнага круга» (як назвала яе Ірына Ляшкевіч) пачаўся канцэрт у выкананні вучняў Столінскай і Рэчыцкай школ мастацтва.

Наведалі свята ў парку «Манькавічы» і вядомы тэлерадыёжурналіст Уладзімір Субат, і нават замежныя госці. Так, Патрык Швайгер з ЗША, які гасцюе ў Івана Рыгоравіча Грышко, падзяліўся з карэспандэнтам Медыя-Палесся ўражаннямі не толькі ад самаго свята, але і ад наведвання Беларусі. Ён ў Століне ўжо другі раз. Беларускую прыроду назваў прыгожай, спадабаўся замежнаму госцю і парк «Манькавічы».

«Вельмі хвалявалася, што не будзе людзей на свяце: менавіта так можна вызначыць адносіны да музея і музейнай справы ў цэлым. Але  па тым, што людзі прыйшлі, можна сцвярджаць, што ў грамадстве ёсць цікавасць да музея. Гэта яшчэ сведчыць і аб тым, што мы, супрацоўнікі музея, не дарма працуем. Музей – гэта твар горада, – падзялілася дырэктар  Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч. – Дарэчы, выступіць на нашым свяце было шмат жадаючых. Не падвяло і надвор'е: зрабіла і дзецям, і дарослым прыемны падарунак. Таму вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў на наша свята».

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

А теперь он - чемпион

Каплица сейчас
Фото иллюстративное
Фото иллюстрационное
Фото из открытых источников
Виктор Ярошук
Фото иллюстративное

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x