Пинск

На 130-годдзе Якуба Коласа - у Пінкавічы

У Пінкавічах, дзе пачынаў свой творчы і грамадска-палітычны шлях Якуб Колас, плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў да 130-годдзя класіка.

Чакаецца, што 2 і 3 лістапада ў Пінкавічах пройдуць урачыстасці з нагоды юбілею: 2 лістапада - канцэртная праграма з удзелам пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў і прадстаўнікоў грамадкасці, а 3 лістапада - адкрыццё пасля двухгадовай рэстаўрацыі літаратурна-краязнаўчага музея.
“Працы ўжо завяршаюцца, - паведамляе карэспандэнту “Медиа-Полесья” Ніна Паўлавец, дырэктар музея. - Зроблена сапраўды шмат. Буду чакаць усіх на адкрыцці музея”.
А тыя, хто не трапіць на свята, змогуць прачытаць рэпартаж на “Медиа-Полесье”.

Афиша







-