28 марта 2024, четверг23:19

Общество

На часопіс “Наша гісторыя” зараз можна падпісацца

15 декабря 2018, 11:19

Выхад часопіса «Наша гісторыя» стаў вялікай падзеяй. Выдання такога фармату па-беларуску раней не было - 100 старонак тэкстаў з каляровымі ілюстрацыямі.

Адны ахнулі, другія ўсцешыліся: гэта такі прарыў, настолькі цікавая тэматыка.

У першых нумарах апублікаваныя біяграфіі Васіля Быкава і Івана Шамякіна, раней невядомыя факты пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і СССР. У часопісе таксама публікуецца матэрыялы з гісторыі шпіянажу, бізнэсу, мастацтва. Публікуюцца коміксы і дзіцячая старонка.

У часопісе можна прачытаць і пра сусветную гісторыю, і пра малыя народы Беларусі: татараў, старавераў, яўрэяў.

Каб вы зразумелі, пра што пішуць у “Нашай гісторыі” вось некаторыя загалоўкі артыкулаў снежаньскага нумара:

“Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР”

“10 з 20 кіраўнікоў БССР былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях”;

“Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай. Сем’і кіраўнікоў БССР”;

“Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала  аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў”;

“Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме”;

“Ці існавала завяшчанне Сталіна?”;

“Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты расказваюць доктар гісторыі Алесь Белы і доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Казлоўская”.

Першыя нумары было не купіць, выдаўцы не разлічылі попыту.

У наступным годзе часопіс будзе выходзіць штомесяц.

“Якаснае, прыгожае выданне”, – кажуць яго чытачы. “Напэўна, менавіта зараз нам так трэба ведаць сваю гісторыю, каб не страціць сябе… Дзякуй аўтарам за добрую і неабходную працу!” – напісаў Макс Астроўскі з Мінска. “Дзякуем за выдатную ідэю і яе бліскучую рэалізацыю”, — піша Уладзіслаў Ермаловіч.

А кандыдат філалагічных навук Анатоль Івашчанка адзначыў: “Наша гісторыя” вярнула радасць друкаванага слова. “Каб выказаць свю радасць з гэтай нагоды, у мяне не хопіць слоў, таму скажу коратка: так трымаць!!!” – адгукнуўся кіраўнік беларускага таварыства з Вільні Валянцін Стэх.

На 2019 год часопіс можна выпісаць. Падпісны індэкс 00469. Варта адзначыць, што па падпісцы цана будзе ніжэйшая, чым у кіёсках і кнігарнях. Афарміць падпіску можна не толькі на поштах, але і праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by і праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама дома, запрасіўшы паштальёна.

 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя