22 октября 2021, пятница08:51

Культура

На Століншчыне назвалі лепшых чытальнікаў баек Кандрата Крапівы

25 марта 2016, 16:51

Раённы конкурс чытальнікаў  “Байкі дзядзькі Кандрата” арганізавалі ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Мерапрыемства прайшло ў межах Года культуры і з нагоды 120-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, якое адзначаецца ў сакавіку.

Больш за сорак чытальнікаў з усяго раёна прынялі ўдзел у конкурсе. У выкананні юных канкурсантаў гучалі вядомыя байкі Кандрата Крапівы, многія радкі з якіх сталі афарызмамі.

Асноўная мэта конкурсу  – паглыбленне цікавасці дзяцей да творчасці беларускіх пісьменнікаў. А яшчэ гэта была добрая пляцоўка для самарэалізацыі дзяцей, праяўлення іх артыстычных здольнасцей. Байкі чыталіся напамяць, выразна, эмацыянальна.

Байка =Дзед і баба= у выкананні ўдзельнікаў з Рамля (1 месца)
Байка =Дзіця, вожык і змяя=, Аліна Пашкевіч з в. Рубель (1 месца)

Незвычайна артыстычна і не па-дзіцячы прафесійна трымаліся на сцэне многія выканаўцы. Былі і тыя, хто ўпершыню падняўся на сцэну, але не разгубіўся пад пільным поглядам журы і слухачоў.

На конкурсе, акрамя адзіночных выканаўцаў, выступалі таксама і калектывы, якія ўнеслі тэатральнасць, дадалі відовішчнасці і здзівілі прысутных сваімі касцюмамі і дэкарацыямі. Жартоўныя, сатырычныя творы гучалі са сцэны ў той дзень.

Патрэбна адзначыць добрую падрыхтаванасць, веданне беларускай мовы і эмацыянальнасць кожнага выступаючага. Несумненна, выканаўцы хваляваліся, аднак на тое гэта і конкурс, каб не толькі паказаць веданне мовы, але і сваё ўменне авалодаць увагай аўдыторыі. У юных чытальнікаў гэта атрымалася.

Конкурсная праграма суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”, тэатральнай пастаноўкай урыўка з п’есы “Хто смяецца апошнім” народнага тэатра “Пагарынне” Столінскага ГДК, а жартоўныя і трапныя  дыялогі вядучых нікога не пакінулі без усмешкі і добрага настрою.

Урывак з п'есы =Хто смяецца апошнім= (народны тэатр =Пагарынне=). Усе фотаздымкі прадаставіла Н. Стахавец

Па рашэнню журы пераможцамі конкурсу сталі Аліна Ляшкевіч (в.Рубель)  і квартэт выступаючых з в. Рамель (Анжаліка Грыб, Дзмітрый Мінчук, Раман Шчучка, Наталля Грэчка) – І месца; Яніна Наскевіч (в.Аздамічы)  і Ангеліна Пешка (в. Фядоры) – ІІ месца; Яна Шаламіцкая (в.Вялікае Малешава) і Валерый Шпак (в. Варані) – ІІІ месца.

Граматы, словы падзякі і пажаданні творчых поспехаў ад членаў журы атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу.

0 0 голосов
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Самые красивые женщины ХХ столетия

Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото из архива МП
Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото иллюстрационное, am990formosa.com
Снимок носит иллюстративный характер
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

Новости компаний

В стране и мире

Фото: facebook.com/lyapis98

На Сергея Михалка завели уголовное дело

Украинская полиция открыла уголовное производство по статье «хулиганство» в отношении Сергея Михалка, который ударил зрителя на концерте в Полтаве.

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x