28 марта 2024, четверг01:25

Культура

На Століншчыне распачаў працу Міжнародны пленэр ганчароў

26 июля 2016, 22:28

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна пачаў сваю працу 25 ліпеня.

На ўрачыстае адкрыццё галоўнага сёлетняга культурнага мерапрыемства на Століншчыну завітаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік.

Гасцей сустракае клуб аматараў песні =Ярок= (кіраўнік В. Шуркала)

Васіля Чэрніка ў Гарадной сустракалі з караваем

У памяшканні мясцовага Дома культуры разгарнулася выстава работ удзельнікаў V Міжнароднага пленэра ганчароў.

Майстры і іх вырабы

З музычнымі нумарамі выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік П. Астапчук).

Васіль Чэрнік зачытаў прывітальны ліст міністра культуры Беларусі Барыса Святлова да ўдзельнікаў пленэра.

 Аляксей Дзямко і Васіль Чэрнік вітаюць прысутных

– Выказваю шчырую падзяку тым, хто зрабіў гэты пленэр. Думаю, што гэтыя дні на Століншчыне надоўга застануцца ў вашых успамінах, – адзначыў Васіль Чэрнік.

Старшыня Столінскага райсавета дэпутатаў Аляксей Дзямко пажадаў ганчарам  плённай працы ў час пленэра.

Знаёмства з удзельнікамі пленэра

У гэтым годзе ў пленэры ганчароў у Гарадной прымаюць удзел 30 майстроў керамікі з Арменіі, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Ала Капыціч з Івацэвіцкага раёна і Рыгор Кавалько з Гарадной

– У Гарадную прыязджаю ўжо гадоў дзесяць. Менавіта ў яе ваколіцах нарыхтоўваю гліну для заняткаў з дзецьмі на гуртку, які вяду ў Доме культуры на радзіме, – расказвае майстар Ала Капыціч. – Ад пленэра чакаю абмену вопытам з калегамі, пажадана даведацца пра новыя тэхналогіі працы з глінай.

Удзельнікі пленэра разглядваюць абсталяванне, якое ёсць у Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная

Алеся, Насця, Таццяна, Мікіта, Аліна і беларускі майстар Мікола Пратасеня шчыруюць над глінянымі свістулькамі

11-гадовая Аліна з Гарадной з задавальненнем прыходзіць у Цэнтр ганчарства і робіць там свістулькі

Марына і Мікіта ў Гарадную прыехалі да родзічаў. Яны сталі аднымі з першых наведвальнікаў выставы ганчароў

У нядзелю, 31 ліпеня, будзе працаваць Гараднянскі кірмаш. На ім будуць прадстаўлены  калекцыі работ удзельнікаў пленэра, пройдуць майстар-класы ад ганчароў, конкурсы, выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, экскурсіі па Цэнтры ганчарства і па музеі-сядзібе ганчара, будзе арганізавана насычаная канцэртная праграма.

Прадоўжыцца пленэр ганчароў па 2 жніўня.

ДАВЕДКА МП

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Малады ганчар з гарадной Сяргей Шэлест


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя