28 марта 2024, четверг16:08

Общество

На Століншчыне ўшанавалі хлебаробаў

7 сентября 2015, 8:39

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” адбыўся ў аграгарадку Рамель, што на тэрыторыі СВК “Палеская ніва”,ў суботу, 5 верасня. Галоўнай падзеяй свята стала ўшаноўванне пераможцаў раённага спаборніцтва.

Пачалося свята з ускладання кветак да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, і хвілінай маўчання ў гонар усіх ахвяр той бяды.

Затым святочнай калонай пераможцы жніва, кіраўнікі і дэлегацыі сельскагаспадарчых арганізацый Століншчыны прайшлі да месца правядзення свята. Жнейкі, дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах, музыканты суправаджалі галоўных віноўнікаў мерапрыемства заняць пачэсныя месцы ля летняй сцэнічнай пляцоўкі.

Артысты едуць на канцэрт

Галоўны дажыначны сноп уручылі старшыні Столінскага райвыканкама Рыгору Пратасавіцкаму. Ён у сваю чаргу павіншаваў усіх са святам, адзначыў важнасць нялёгкай працы хлебаробаў, пажадаў усім здароўя, дабрабыту.

Тэатралізаванае шэсце коннікаў, рамеснікаў, удзельнікаў мастацай самадзейнасці, прадстаўнікоў народных калектываў раёна, каравайшчыц стала яшчэ адным яркім момантам свята.

Удзельнікі тэатралізаванага шэсця

Ногі самі ішлі ў скокі

Пасля ўручэння каравая старшыні райвыканкама пачалася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года. Пераможцамі па ўборцы ўраджая зернавых і зернабабовых культур сталі: СВК “Фядорскі” (старшыня Р. Дзямко), СВК “Палеская ніва” (старшыня А. Бародзіч), КСУП “Прыгарынскі – 2012” (старшыня Ф. Кудласевіч), КУВП “Манькавічы” (дырэктар А. Мікуліч), КСУП “Варані” (старшыня Г. Наздрын).

Кіраўнікі гаспадарак, якія сталі лепшымі ў раённым спаборніцтве па ўборцы ўраджаю 2015 года

За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зернавых і зернебабовых культур ўзнагародзілі экіпажы зернеўборачных камбайнаў, узнагароды атрымалі вадзіцелі на адвозцы зерня.

22-гадовы Павел Макіявец з Фядор пераможцам спаборніцтваў стаў у трэці раз. Упершыню ўзнагароду за перамогу на жніве атрымаў у 2012 годзе, затым – у 2013.

Павел Макіявец з Фядор атрымлівае ўзнагароду з рук старшыні Столінскага райвыканкама Рыгора Пратасавіцкага

2015 год для яго таксама стаў ураджайным. На свяце ў Рамлі ён двойчы падымаўся на сцэну: як пераможца спаборніцтваў сярод камбайнёраў і як пераможца раённага спаборніцтва на ўборцы зернавых і зернабабовых культур сярод маладых вадзіцеляў сельскагаспадарчых арганізацый, заняўшы першае месца. Малады хлебароб, як ён прызнаўся ў размове з карэспандэнтам “Медыя-Палесся”, хваляваўся і адчуваў радасць, калі старшыня райвыканкама літаральна некалькі хвілін таму ўручаў яму ўзнагароды.

З васямнаццаці год Павел працуе на ўборцы разам са сваім бацькам Пятром Іванавічам.

Адзначана праца звёнаў аператараў зернесушыльных комплексаў КУВП “Манькавічы”, КСУП “Прыпяць-2009”, СВК “Фядорскі”.

Ганаровымі граматамі і падзячнымі лістамі Столінскага райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагародзілі маладзёжныя экіпажы камбайнёраў, маладых вадзіцеляў, іншых працаўнікоў гаспадарак, якія дасягнулі высокіх вынікаў на ўборцы ў гэтым годзе.

Каравайшчыцы перад галоўнай сцэнай

Падвялі вынікі конкурсу караваяў. З 19 караваяў  ад кожнай гаспадаркі раёна журы выбрала тры лепшыя. Самыя прыгожыя караваі атрымаліся ў СВК “Рухчанскі”, СВК “Беражноўскі” і КСУП “Агра-Глінка”.

19 караваяў прывезлі з гаспадарак раёна на свята

Каравай СВК “Палеская ніва” трымае Ала Ільінская

Выставы народнай творчасці жыхароў навакольных вёсак, выстава тэхнікі СВК “Палеская ніва”, выставы некаторых гаспадарак і сельскіх Саветаў упрыгожылі святочныя вуліцы. На працягу мерапрыемства працавалі гандлёвыя рады, цір, атракцыёны, батуты для дзяцей.

Палешукі

Жадаючыя змаглі праехацца вярхом на конях СВК “Палеская ніва”, убачыць тых, развядзеннем якіх займаюцца ў гаспадарцы.

Рамлянкі

У канцэрце прынялі ўдзел пераможцы вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, парадаваў палешукоў сваімі песнямі народны артыст Беларусі Эдуард Ханок. На святочнай сцэне выступілі Вікторыя Алешка і Саша Нема.

Вікторыя Алешка зрабіла падарунак самаму сціпламу слухачу

Драўляную скульптуру, каравай і падарункі перадаў сталічным артыстам Рыгор Пратасавіцкі

Канцэртную праграму працягнулі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна.

Выступае Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор “Крыніца”

Пацешылі людзей сваім выступленнем Лера і кабыла Балерына з СВК “Палеская ніва” на пляцоўцы ля сцэны.

Лера і кабыла Балерына здзіўлялі гледачоў сваім выступленнем

 

Старшыня СВК “Палеская ніва” Аляксей Бародзіч адзначыў, што, дзякуючы “Дажынкам-2015”,  у парадак прывялі цэнтр вёскі, адрамантавалі мясцовы клуб.

Бульба, якую вырошчваюць у СПК “Палеская ніва”

Плошча СВК “Палеская ніва” – 5.500 гектараў, у гаспадарцы працуюць каля 450 чалавек. Займаюцца тут вырошчваннем бульбы, зернавых культур, нарыхтоўкай насення лепшых гатункаў гэтых культур. Ёсць у СВК племянная конеферма.

Самыя цікавыя моманты людзі запісвалі на відэа

У мінулым годзе раённае свята працаўнікоў вёскі прайшло ў Фядорах. Павел Макіявец з Фядор спадзяецца, што пры добрым ураджаі, плённай працы ў час жніва ў наступным годзе ён не згубіць высокіх пазіцый на ўборцы.

 


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя