31 января 2023, вторник17:23

Культура

На Століншчыне заззялі новыя зоркі

16 мая 2017, 17:20

Лепшыя юныя выканаўцы Століншчыны выступілі  ў фінальным канцэрце раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” .

Як распавяла карэспандэнту Медиа-Полесья дырэктар Столінскага раённага метадычнага цэнтра Алена Дубойская, пераможцаў раённага конкурсу вызначылі амаль з двухсот творчых нумароў, якія прадставілі на суд журы ўдзельнікі з усяго раёна.

Улляна Салавей

Выступае вакальны ансамбль “Дамісолька”

Канцэрт, у якім ушаноўвалі пераможцаў, складаўся з 20-ці эстрадных нумароў.

Спявае Анастасія Крыжык

Гледачы

Ансамбль струннай музыкі “Званочак”

У ролі вядучых выступілі ўдзельнікі клуба аматараў гульні і тэатра пры Рэчыцкім ГДК Дзмітрый Піліпчук і Ганна Ражко.

Спявае Марыя Андрэйкавец

Пераможцы раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”

Спецыяльны прыз для аднаго з пераможцаў конкурсу ў гэтым годзе падрыхтавала і Медиа-Полесье. Яго атрымала вучаніца Альшанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Марына Лемяза.

Марына Лемяза з Альшан атрымала спецыяльны прыз ад Медиа-Полесья

Марыне 16 год, сем з якіх яна займаецца ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў (фартэпіяна). Як прызналася дзяўчына ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья, стаць фіналісткай конкурсу “Зоркі Палесся” для яе вельмі значна. А пра тое, каб атрымаць узнагароду яшчэ і ад Медиа-Полесья, яна нават і не думала. Марына выказала словы падзякі за прыз ад нашага сайта.

У музычную школу Марына Лемяза пайшла вучыцца, бо з дзяцінства гэта было яе марай.

 – Я люблю музыку, люблю спяваць, – расказвае Марына. – У маёй вучобе мяне падтрымліваюць бацькі. Тата і мама ў дзяцінстве таксама вучыліся ў музычнай школе, але пакінулі навучанне там. Вось і атрымліваецца, што я, здзяйсняючы сваю мару, здзяйсняю і іх мару таксама.

Марына Лемяза сярод фіналістаў конкурсу

Сёлета дзяўчына – выпускніца дзіцячай музычнай школы мастацтваў. На выпускным балі яна хоча выканаць песню з рэпертуара гурту NAVIBAND «Гісторыя майго жыцця», якая прагучала на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017».

Віншуем Марыну і ўдзельнікаў конкурсу.

Тут можна паглядзець моманты конкурсу “Зоркі Палесся” з 2016 года, з 2015 года, з 2014 года, з 2013 года.

Все регионы

Фото носит иллюстративный характер
Фото использовано в качестве иллюстрации / Фото предоставил Сергей Крупенков
Фото использовано в качестве иллюстрации, ПСО «Витязь» в соцсетях
Гриб в съемной квартире в Пинске. Скриншот видео onliner.by
Фото из соцсетей
Фото с сайта pinsk-region.by
Фото использовано в качестве иллюстрации, Life.ru
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Вячеслав Малейчук. Скриншот с видео оперативной съемки

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото КГК
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drom.ru
Фото использовано в качестве илююстрации: youtube.com
Фото СК
Фото: pixabay.com
Фото: посольство США
Фото использовано в качестве иллюстрации, REUTERS
Джо Байден / фото REUTERS
Фото использовано в качестве иллюстрации, REUTERS
Фото использовано в качестве иллюстрации: ru.depositphotos.com

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя