28 марта 2024, четверг23:01

Запись

Народны драматычны тэатр “Пагарынне”: таленту не займаць

28 февраля 2013, 11:26

Чарговае пацвярджэнне свайго звання Народным драматычным тэатрам “Пагарынне” адбылося 27 лютага. На сцэне Столінскага ГДК гледачам быў паказаны новы спектакль па п’есе Васіля Ткачова “Курорт для зяця”, прэм’ера якога адбылася 14 лютага.

Калектыў з’яўляецца, удзельнікам І Усесаюзнага фестываля самадзейнай народнай творчасці на ВДНХ у Маскве, дыпламантам ІІ ступені ІІІ Рэспубліканскага фестывалю аматарскіх тэатраў “Тэатральныя скрыжаванні” (2004 г.), лаўрэатам шэрагу прэмій.

А усё пачалося з таго, што ў 1962 годзе па ініцыятыве Валянціна Аляксандравіча Іўковіча была створана агітбрыгада “Веснікі”. Як кажа Валянцін Іўковіч, стварэнне агітбрыгады абумоўлена тым часам і тымі абставінамі грамадскага жыцця, што склаліся ў канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя.  У 1974 годзе калектыў атрымаў ганаровае званне –   народны.

У 2006 – рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь народны агіттэатар “Веснікі” быў пераіменаваны ў Народны драматычны тэатр “Пагарынне”. “Назва “Пагарынне” была выбрана невыпадкова, – расказвае Валянцін Іўковіч. – Спачатку хацелася назваць яго Палескім драматычным тэатрам, але пінскія калегі апярэдзілі. Параіўшыся з паэтам-земляком Леанідам Дранько-Майсюком, якога я вельмі паважаю як чалавека, што з любоўю гаворыць пра родны край, тэатру была дадзена назва “Пагарынне”. 

Валянцін Іўковіч кіраваў калектывам на працягу 50 гадоў. З мінулага года тэатрам кіруюць Іна Філановіч і Ніна Буткевіч.

Зараз калектыў тэатра складаецца з 10 удзельнікаў: Кацярына Сакалова, Віталь Калавур, Арцём Казакоў, Дзмітрый і Галіна Цярлецкія, Валянціна Стахавец, Валянціна Мароз, Таццяна Цупа, Ніна Лісавец, Андрэй Юнкевіч. Узрост удзельнікаў розны: самыя меншыя – вучань 11 класа і навучэнец Столінскага каледжа, а самы дарослы ўдзельнік знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

На сённяшні дзень у рэпертуары тэатра – навагодняя казка “Прыгоды Машы і Мядзведзя”, урывак са спектакля “Паўлінка” Я.Купалы, дзіцячая казка “Залатое кураня” С. Навуменкі і, канечне, “Курорт для зяця” В.Ткачова.

Як правіла, пастаноўкі адбываюцца на сцэне ГДК. Акрамя таго, артысты “Пагарыння” прымаюць удзел ва ўсіх гарадскіх святах, што ладзяцца аддзелам культуры. Касцюмы ў асноўным рыхтуюць самі, дэкарацыі ствараюцца тут жа, у ГДК.

Павіншуем “Пагарынне” з пацвярджэннем звання, пажадаем і далей радаваць гледача сваёй творчасцю!


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя