28 октября 2020, среда00:01

Культура

Народны майстар Іван Супрунчык высек скульптуру чалавека з камп’ютарам замест галавы

4 сентября 2016, 9:01

Стан сучаснага свету хвалюе народнага майстра Беларусі з вёскі Цераблічы Столінскага раёна не менш, чым захаванне спадчыны беларускага народа.

Менавіта вынікі назіранняў Івана Піліпавіча за моладдзю ХХІ стагоддзя, за адносінамі паміж людзьмі выліліся ў карціны, разумення сэнсу якіх без філасофскага падыходу не атрымаецца.

– Камп’ютар авалодаў чалавекам, – кажа народны майстар Беларусі Іван Супрунчык. – Усе знаходзяцца ў яго палоне. Вось таму і намаляваў сучаснага чалавека з камп’ютарам замест галавы.

Майстар зрабіў драўляныя скульптуры сучасных Адама і Евы, у якіх таксама замест галавы знаходзіцца звычайны камп’ютар.

Бацькі сучаснага чалавекатаксама маюць замест галавы камп'ютары

На наступнай карціне, якая носіць назву на церабліцкім дыялекце “Остановіць врэд”, майстар адлюстраваў чалавека, які праткнуў звычайным калком камп’ютар і накіраваўся з ім да сонца, шукаючы у яго паратунку ад камп’ютара.

 Карціна з сімвалічнай назвай “Остановіць врэд”

Народны майстар плённа працуе. Летам гэтага года ён стаў удзельнікам Славянскага базару ў Віцебску і іншых міжнародных пленэраў і фестываляў.

У сваіх творах Іван Супрунчык адлюстроўвае самыя розныя значныя падзеі.

Іван Супрунчык так убачыў і перадаў сустрэчу патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з папай Рымскім Францішкам

Карціны Івана Супрунчыка, у тым ліку і зробленыя ў гэтым годзе, можна ўбачыць у музеі вёскі Цераблічы

Нядаўна зробленыя драўляных скульптур майстра можна было ўбачыць пад час правядзення коннага фестывалю ў Рамлі

ДАВЕДКА МП

Іван Піліпавіч Супрунчык – народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. З 1969г. – бібліятэкар Церабліцкай вясковай бібліятэкі. Са снежня 2007г. – малодшы навуковы супрацоўнік музея драўлянай скульптуры в.Цераблічы. 

У 2001г. атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. У снежні 2009г. за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. У 2014 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы паляшук”.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

"Наши родные находятся в СИЗО"

Фото Пинский пограничный отряд
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное, forum.zr.ru
Лисички, квашения, мёд, орехи, фасоль...
Снимок носит иллюстративный характер

Новости компаний

В стране и мире

Елена Бохан / Фото: nashaniva.by
Фото: Sputnik Молдова
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: nashaniva.by
Фото Надежды Бужан
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото: Пул Первого

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x