29 ноября 2023, среда07:57

Неформат

Наведванне лясоў ізноў забароняць

4 августа 2015, 9:35

Могуць перанесці і адкрыццё сезону палявання.

Беларускія лясгасы ініцыююць забарону на наведванне лясоў, паведамляеМіністэрства лясной гаспадаркі са спасылкай на даручэнне міністра. Забарона мае быць уведзеная ў сувязі з павелічэннем класу пажарнай небяспекі на большай частцы рэспублікі. Па краіне з пачатку сезону зафіксавана 573 пажары на агульнай плошчы ў амаль 5 тысяч гектар.

На 3 жніўня наведванне лясоў забароненае па ўсёй Брэсцкай вобласці, у Буда-Кашалёўскім, Рэчыцкім, Ельскім, Брагінскім, Лельчыцкім, Чачэрскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, Любанскім, Мінскім, Дзяржынскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці.

Міністэрства таксама паведамляе пра забарону ў няісным у Беларусі Старобінскім раёне — магчыма, маецца на ўвазе Старобінскі сельсавет Салігорскага раёну альбо сам Салігорскі раён. Аператыўна высветліць гэта ў «Нашай Нівы» не атрымалася.

У іншых раёнах Беларусі наведванне лясоў на 3 жніўня дазволенае.

Мінлясгас таксама выступіў з ініцыятывай аб пераносе адкрыцця сезону палявання на птушку вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана, раней запланаванага на 8 жніўня. Рашэнне прынятае ў сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі краіны гарачага і сухога надвор’я, а таксама ў мэтах прадухілення выпадкаў узнікнення лясных пажараў.

Все регионы

Пинскгаз
Фото: depositphotos/ryzhov
Фото УВД

В стране и мире

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Мигранты с велосипедами идут к пограничному переходу между Финляндией и Россией в Салла, Лапландия, Финляндия, 21 ноября 2023 года. Фото: Reuters
Сергей Кабакович. Скриншот видеозаписи
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Kerem Uzel / Bloomberg
Фото: AP Photo
Фото использовано в качестве иллюстрации
Эдуард Бабарико. Фото: babariko.vision
Игорь Брыло освобожден от должности, скриншот видео БелТА

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя