28 марта 2024, четверг20:13

Запись

Непаўторныя і самабытныя паркі і заказнікі

24 мая 2013, 13:24

Еўрапейскі дзень паркаў адзначаецца 24 мая. Святкуюць яго і ў Столінскім раёне.

Для даведкі

Гісторыя Еўрапейскага дня паркаў пачынаецца з 1999 года

Еўрапейскі дзень паркаў быў заснаваны Федэрацыяй ЕЎРАПАРК – еўрапейскай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі ў 36-ці еўрапейскіх краінах. З моманту першага правядзення (1999 год) гэты дзень адзначаецца штогод 24 мая ва ўсёй Еўропе.

Невыпадкова выбрана і дата святкавання: менавіта 24 мая 1909 года ў Еўропе быў заснаваны самы першы з дзявяці Нацыянальных паркаў у Швецыі. Вось з таго часу ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі сталі часткай каштоўнай спадчыны Еўропы.

Шматлікія мерапрыемствы на тэрыторыі паркаў, вакол заказнікаў праводзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі да натуральнай прыгажосці Еўропы і яе культурнага набытку. Канечне, на першым месцы знаходзіцца іх ахова ва ўсе часы.

 

Паркі і заказнікі ў Столінскім раёне

Прырода Століншчыны непаўторная і самабытная. Цікавымі помнікамі садова-паркавай культуры канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з’яўляюцца паркі “Нова-Беражное” і “Ніжні Церабяжоў”, помнік прыроды рэспубліканскага значэння – парк “Манькавічы”, рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі “Сярэдняя Прыпяць” і “Альманскія балоты”; заказнікі абласнога значэння: журавінны на тэрыторыі Каладнянскага і Ніжне-Церабяжоўскага лясніцтва Столінскага лясгаса, ландшафтны  “Ястрабель”; ландшафтны заказнік мясцовага значэння “Рухчанскі”.

 

Заказнік “Сярэдняя Прыпяць”

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Сярэдняя Прыпяць” размешчаны на тэрыторыі Пінскага, Столінскага і Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці і Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складае 90.447 га. Тэрыторыя заказніка – спелыя пойменныя дубровы, нізінныя балоты, пойменныя лугі, водна-балотныя ўгоддзі. У заказніку можна ўбачыць 725 відаў раслін,  36 відаў млекакормячых, 182 віды птушак (больш за 50 відаў занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі), 6 рэптылій, 10 амфібій і 37 відаў рыбы.

 

Заказнік “Альманскія балоты”

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Альманскія балоты” размешчаны на тэрыторыі Столінскага раёна на міжрэччы рэк Льва і Сцвіга (правыя прытокі р.Прыпяць). Гэта самы буйны ў Еўропе цэльны лесабалотны комплекс. Яго плошча складае 94.000 га. На балотах размешчаны 2 возеры: Вялікае і Малое Засомінае з займаемай  плошчай  каля 100 га. Ёсць яшчэ 23 возеры, памеры якіх ад 0,5 га да 5 га. У заказніку выяўлена 687 відаў раслін (12 з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі), 26 відаў млекакормячых. Птушак 151 від (25  занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі). Тэрыторыя заказніка – важнае месца канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак на гнездаванні і міграцыі.

 

Помнік прыроды рэспубліканскага значэння –  парк “Манькавічы”

Асноўным хараством і каштоўнасцю г.Століна з’яўляецца парк “Манькавічы”, размешчаны на ўскраіне горада ў напрамку вёсак Манькавічы, Белавуша.

А быў закладзены ён у 1885 годзе ў былым маёнтку князёў Радзівілаў   Манькавічах. Захаваўся і памятны камень з указаннем даты закладкі  парка. У снежні 1963 года яму прысвоены статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння. На 27,9 гектарах парка расце больш 35 відаў дрэў і кустоў. Сярод іх шмат рэдкіх, экзатычных: сасна чорная, елка Энгельмана, піхты аднацветная, белая, каўказская і лжэтсуга, таполя Сімона, дуб чарэшчаты і іншыя.

На тэрыторыі парка размешчаны раённы краязнаўчы музей – адзін са старэйшых музеяў Брэсцкай вобласці.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя