28 марта 2024, четверг22:36

Культура

Новы трэнд — бел-чырвона-белыя аватаркі

30 июня 2015, 14:55

Каб вырабіць такую, трэба проста загрузіць фота на rdnv.me/avatars, захаваць вынік і выставіць яго аватаркай. Пасля навіны пра легалізацыю аднаполых шлюбаў у Злучаных штатах на федэральным узроўні Facebook, Twitter і іншыя сацсеткі літаральна заліла вясёлкавымі колерамі — многія карыстальнікі замянялі аватары ў знак салідарнасці з аднаполымі парамі. У сусветным «вясёлкавым» флэшмобе ўзялі ўдзел і беларусы. Вясёлкавымстаў нават Белы дом — не […]

Каб вырабіць такую, трэба проста загрузіць фота на rdnv.me/avatars, захаваць вынік і выставіць яго аватаркай.

Пасля навіны пра легалізацыю аднаполых шлюбаў у Злучаных штатах на федэральным узроўні Facebook, Twitter і іншыя сацсеткі літаральна заліла вясёлкавымі колерамі — многія карыстальнікі замянялі аватары ў знак салідарнасці з аднаполымі парамі. У сусветным «вясёлкавым» флэшмобе ўзялі ўдзел і беларусы. Вясёлкавымстаў нават Белы дом — не ў сацсетках, нажывую.

«Вясёлкавасці» сацсетак паспрыяла найбуйнейшая з іх — Facebook прапанаваў лёгкі інструмент па накладанні на аватарку карыстальніка паўпразрыстага вясёлкавага пласта.

Некаторыя беларусы сцвярджаюць, што Беларусь мае больш важныя праблемы за легалізацыю аднаполых шлюбаў у далёкай краіне за акіянам. На «вясёлкавы» флэшмоб яны прапанавалі адказаць бел-чырвона белым.

Карыстальнікі Facebook сцвярджаюць, што трэнд задаў фатограф Яўген Грабкін. Журналіст Вячаслаў Радзівонаў у сваю чаргу стварыў лёгкі інструмент па накладанні бел-чырвона-белага пласта на аватаркі — скарыстацца ім можна па адрасеrdnv.me/avatars.

Так, напрыклад, цяпер выглядае аватарка электрыка Паўла Батуева:

Каб зрабіць аватар бел-чырвона-белым, дастаткова загрузіць на сайт сваё фота памерам да 2 Мб, захаваць вынік на камп’ютар і загрузіць у сацсетку як звычайнае фота.

 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя