29 марта 2024, пятница12:22

Политика

Пад Брэстам прайшлі вучэнні з удзелам расейскіх дэсантнікаў

18 апреля 2015, 14:55

Ад 14 да 16 красавіка на палігоне «Брэсцкі» праходзіла тактычнае вучэнне мабільнага батальёна 38-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады УС Беларусі. У ім узялі ўдзел вайскоўцы парашутна-дэсантнага палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ УС Расіі (г. Пскоў).

 

 

 

З Пскова ў Брэст прыехалі кантрактнікі з баявым досведам.

Кіраваў расейскімі дэсантнікамі на вучэннях замкамандзіра Пскоўскай дывізіі палкоўнік Сяргей Разанцаў.

Экіпіроўка беларускага дэсанту.

Маскіроўка.

 

Агульным лікам у вучэннях узялі ўдзел 400 дэсантнікаў, паведамляе «Вечерній Брест». Як паведамляецца, з Расіі для ўдзелу ў вучэннях прыехалі не салдаты тэрміновай службы, а бывалыя кантрактнікі, частка якіх прайшла службу ў гарачых кропках.

Уразіла і экіпіроўка расійскіх дэсантнікаў — комплекс «Ратнік». Шматслойны шлем, які вытрымлівае траплянне пісталетнай кулі з блізкай адлегласці, маска, бронекамізэлька, сістэма «навігацыі» і сувязі, аўтамат, кулямёт або снайперская вінтоўка. Сістэма дазваляе перадаваць інфармацыю пра месцазнаходжанне салдата на полі бою, цеплавізійны прыцэл забяспечвае выяўленне і вядзенне прыцэльнага агню ў любы час сутак, у любое надвор’е. Ёсць актыўныя навушнікі, якія дазваляюць мець зносіны падчас бою … Камбінезон і акуляры абараняюць ад аскепкаў гранат, мін або снарадаў. Распрацоўкі дэсантнага рыштунку вялі дзясяткі расійскіх абаронных прадпрыемстваў.

Штосьці падобнае, толькі без знакаў адрознення, было на «зялёных чалавечках» падчас крымскіх падзей. Побач з расійскімі «трансформерамі» беларускі дэсант у шлемах узору 2-й сусветнай і маскіроўкай з саломы глядзеўся беднавата.

Адпрацоўвалі на палігоне падаўленне «незаконных узброеных бандфармаванняў».


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя