22 октября 2020, четверг11:52

Запись

Падтрымаць птушак зімою просяць арнітолагі і эколагі

16 января 2016, 13:17

Падтрымаць птушак у гэтыя зімовыя дні можа кожны чалавек. Для гэтага дастаткова зрабіць самую простую кармушку і перыядычна  класці туды корм для пярнатых.

Як адзначае начальнік Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Літвінка, птушкам патрэбна дапамога, калі зямля пакрыта снегам: “З-за снежнага пакрова пярнатым цяжка знаходзіць для сябе корм. Таму добра, калі людзі могуць ім дапамагчы, падкарміць іх. А вось калі на зямлі няма снегу, то птушак лепш не падкармліваць”.

Лепшы корм для вераб’іных – насенне сланечніка. Можна зрабіць сумесь: насенне сланечніка, проса і авёс. Не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў няма.

Калі снег ляжыць на зямлі, птушкам цяжка знайсці корм

Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях кармушкі, падвесіць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэў. Вераб’і, зелянушкі, попаўзні любяць ласавацца арахісам.

Падкармліваць птушак на працягу халадоў заклікае грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Акрамя таго, у аб’яднанні просяць далучыцца і да штогадовых зімовых падлікаў птушак. Каб прыняць удзел у гэтай акцыі, дастаткова 16 ці 17 студзеня (можна і на працягу двух дзён) падлічыць віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і даслаць дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

Гэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы

Мы запрашаем усіх дзяліцца сваімі ўражаннямі і фотаназіраннямі ў сацыяльных сетках і па электроннай пошце. Хто ведае, можа менавіта ваша назіранне стане сапраўдным птушыным адкрыццём?” – запрашае да ўдзелу ў акцыі “Птушкі ля кармушкі” яе каардынатар Карына Салавей  і абяцае, што самыя цікавыя і адметныя фотаздымкі будуць адзначаны прызамі.
Сярод удзельнікаў акцыі, якія паведамяць свае лічбы адным з прыведзеных спосабаў, АПБ разыграе 10 значкоў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі: зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей. 

Фота: Птушкі на кармушкахПтушкі на кармушках. Фота АПБУ аналагічнай акцыіі ў студзені 2015 года пачаставацца на кармушкі, зробленыя беларусамі, завіталі птушкі 25 відаў. Разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі. 

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Фото иллюстративное
Скриншот из видео
Фото иллюстрационное
Фото Пинского лесхоза
Скриншот СТВ
Фото иллюстрационное, ustaliy.ru
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x