23 февраля 2024, пятница04:12

Запись

Паэтка са Століншчыны атрымала ўкраінскую літаратурную прэмію

28 марта 2014, 10:44

Дыплом і прэмію Ірыне Ляшкевіч перадалі прадстаўнікі Дубровіцкага раённага літаратурна-мастацкага аб'яднання «Жураўліна» падчас прыезду на Століншчыну. Сустрэча дубровіцкіх і столінскіх мастакоў слова адбылася непасрэдна ў в.Мачуль, дзе жыве і працуе паэтка.

Гасцей з Дубровіцы прынялі ў Мачульскім Доме фальклору. Удзельнікі ўзорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору  “Згадка” выступілі перад паэтамі з Украіны і ўдзельнікамі клуба “Натхненне”, пасля чаго Ірына Ляшкевіч запрасіла ўсіх у віртуальнае падарожжа па палескай вёсачцы Мачуль. Прэзентацыя “Вобразы мілыя роднага краю”,  дэкламацыя вершаў Ірыны Ляшкевіч, Галіны Бабарыка і Барыса Ляшкевіча вучнямі мясцовай школы Дзіянай Ляшкевіч і Настассяй Пашкавец стваралі атмасферу падарожжа.

Кіраўнік літаратурна-мастацкага аб'яднання «Жураўліна» Анатоль Разановіч уручыў Ірыне Ляшкевіч, пераможцы творчага конкурсу на атрыманне літаратурнай прэміі Пятра Красюка за зборнік вершаў “Сувой”, дыплом Дубровіцкай раённай рады і літаратурна-мастацкага аб'яднання «Жураўліна». На памяць аб прыезде ў школьную бібліятэку гасцямі перададзены кнігі ўкраінскіх аўтараў. Анатоль Разановіч адзначыў, што конкурс на атрыманне прэміі працягваецца, таму ў столінскіх паэтаў ёсць магчымасць ўдзелу ў ім. Старшыня аб’яднання “Жураўліна” прачытаў свае вершы на ўкраінскай мове пра родны край, пасля перадаў слова Пятру Паліводзе.

Як падзяка прагучала ў выкананні Ірыны Ляшкевіч песня “Хваласпеў Палесся” на словы Віктара Вабішчэвіча.

Удзельнікі клуба “Натхненне” таксама чыталі свае вершы. Нават дырэктар Мачульскай школы Пётр Кірэчка, які разам з настаўнікамі школы наведаў пасяджэнне, не ўтрымаўся і прачытаў свой верш пра Мачуль. 


Все регионы

Снимок носит иллюстративный характер / Фото: yandex.by
Досрочно проголосовал на своем участке в ГУО «Средняя школа №18 г.Пинска» председатель Птнского горисполкома Валерий Ребковец
Фото: Пинский телеграм
Фото: ТГ Пінскага райвыканкамі
Школа с плавательным бассейном в д.Дубовка Лунинецкого района
Фото использовано в качестве иллюстрации, из открытых источников
Момент награждения. Фото: ТГ Пинского горисполкома

В стране и мире

Людмила Навальная. Скриншот видео
Кристофер Стил. Скриншот видео
Фото: Jam media / Getty Images
Томаш Семоняк. Скриншот видео Радио ZET
Геннадий Коршунов. Фото: mostmedia.io
Фото: Pixabay
Фото: upbizn.ru
Фото: Владимир Блинов, «Ваяр» Источник: https://reform.by/v-minoborony-zajavili-ob-otkrytoj-dlja-zapada-dveri

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя