29 марта 2024, пятница18:53

Общество

Памятная вечарына да ўгодкаў Аляксея Дуброўскага пройдзе ў Пінску

4 января 2015, 8:44

4 студзеня ў Пінскай раённай бібліятэцы пройдзе вечарына, прысвечаная  70-м угодкам вядомага краязнаўцы і грамадскага дзеяча, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2011 годзе. 

На імпрэзу збяруцца шматлікія сябры і калегі Аляксея Дуброўскага, якія падзеляцца сваімі ўспамінамі, акрамя таго будзе зладжана выстава ягоных фотаработ і выдадзеных кніг і публікацый.

Аляксей Мікалаевіч Дуброўскі (1943-2011) – краязнаўца, эколаг, фатограф, журналіст. Нарадзіўся пад Барысавам. Пасля сканчэння біялагічнага факультэта БДУ працаваў навуковым супрацоўнікам у “Белавежскай пушчы”, працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне, потым на розных пасадах у інстытуце меліярацыі “Палессегіправадгас” у Пінску, дзе кіраваў арганізацыяй новых прыродных заказнікаў на Берасцейшчыне. У 1991-1999 гадах быў дэпутатам дэмакратычнага блоку Пінскага гарсавета.

Аляксей Дуброўскі займаўся краязнаўствам, здымаў аматарскія кінафільмы, распрацоўваў экамаршруты, выдаў некалькі кніжак і фотаальбомаў аб Палессі, яго артыкулы на тэмы экалогіі, турызма і гісторыі друкаваліся ў беларускіх і замежных выданнях.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя